Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“У сёньняшнім сьвеце камуніст і дыктатура – рэчы несумяшчальныя”.


Віталь Цыганкоў гутарыць з першым сакратаром ЦК ЛКСМБ Дзьмітрыем Яненкам У Менск пачалі прыбываць дэлегаты Міжнароднай сустрэчы камуністычных і рабочых партыяў, якая пройдзе 3-5 лістапада. Чакаецца прыезд кіраўнікоў кампартыяў Расеі, Украіны, Грэцыі, дэлегатаў Кітая, Кубы, Віетнаму. Як выглядае сёньня міжнародны камуністычны рух? Чаму менавіта Менск прымае дэлегатаў сустрэчы?

Цыганкоў: “Наколькі я разумею, ваша арганізацыя – беларускі камсамол -- ня ўдзельнічае ў гэтым зьезьдзе. А калі б вас запрасілі, вы б пайшлі туды?”

Яненка: “Не! Бо мы ведаем, што гэта будзе не палемічны сход, на якім будуць ставіцца пытаньні, якім трэба быць камуністычнаму руху. Мы ведаем, што гэтае мерапрыемства будзе прысьвечанае толькі адной асобе --прэзыдэнту Беларусі, і ладзіцца толькі дзеля гэтага. Больш за тое, наколькі нам вядома, беларуская ўлада аплачвае цалкам гэтае мерапрыемства”.

Цыганкоў: “Якія працэсы зараз ідуць у міжнародным камуністычным руху? Каго больш -- скажам так, кансэрватыўных камуністаў, якія і зьяжджаюцца ў Менск, альбо рэфармаваных партыяў накшталт ПКБ на чале з Сяргеям Калякіным?”

Яненка: “Сучасны камуністычны рух вельмі розны. Ёсьць партыі, якія стаяць на пазыцыях Сталіна, Троцкага. Але ёсьць і так званыя эўракамуністы. На мой погляд, эўракамуністаў больш. Бо сучасны камуніст ня можа весьці барацьбу за інтарэсы чалавека працы і пры гэтым ня думаць пра свабоду, дэмакратыю, плюралізм. Нашы калегі ў эўрапейскіх кампартыях паказваюць, што менавіта дэмакратычны погляд, свабода, салідарнасьць – гэта тыя каштоўнасьці, якія яны выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасьці”.

Цыганкоў: “Аляксандр Лукашэнка прымае камуністаў і нават усё ім аплачвае, як вы сьцьвярджаеце. Разам з тым, у краіне будуецца ніяк не камунізм і не ўлада народу, а хутчэй дзяржаўны капіталізм у эканоміцы і аўтарытарызм у палітычным жыцьці. Як гэта сумяшчаецца?”

Яненка: “Аляксандар Лукашэнка – вельмі добры папуліст, і ён глядзіць у розныя бакі. Сёньня ён прымае камуністаў. Сярод іх будзе лідэр расейскіх камуністаў Генадзь Зюганаў, які можа бараніць Лукашэнку ў эўраструктурах.

А на самой справе Лукашэнка не зьяўляецца ні камуністам, ні нават сацыялістам. Я хачу пакрэсьліць, што ў сёньняшнім сьвеце камуніст і дыктатура – гэта рэчы несумяшчальныя”.

• У Менск зьедуцца галоўныя камуністы плянэты , 06.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG