Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Помнік Льву Сапегу будзе на плошчы Леніна


Радыё Свабода Агляд недзяржаўнай прэсы 12 кастрычніка

“Народная воля” апавядае пра тое, як на практыцы спрацаваў прэзыдэнцкі ўказ № 148 ад 25 сакавіка 2005 году “Пра неадкладныя захады дзеля падтрымкі прадпрымальнікаў”. Згодна з гэтым указам, на рынках і ў гандлёвых цэнтрах пачалі ствараць Саветы прадпрымальнікаў. Гэтыя саветы сталі канфліктаваць з гаспадарамі рынкаў і гандлёвых цэнтраў, бо вельмі часта займаюць прынцыповую пазыцыю ў адстойваньні сваіх інтарэсаў. Былая старшыня Савету прадпрымальнікаў гандлёвага цэнтру на станцыі мэтро “Пушкінская” ў Менску Тацяна Міронава пэўная: менавіта гэтая прынцыповая пазыцыя стала прычынай таго, што зь ёй не працягнулі дамову арэнды і пазбавілі магчымасьці працаваць. Спадарыня Міронава верыла ў тое, што дыялёг паміж прадпрымальнікамі, гаспадарамі рынкаў і мясцовымі ўладамі магчымы.

За першыя дзевяць дзён кастрычніка ашмянскія мытнікі склалі матэрыялы на 63 парушэньні ў часе перавозу тавараў і валюты празь мяжу. Далей працягвае журналіст “Рэгіянальнай газеты” Сяргей Зянько:

“Гэтая лічба амаль удвая перавышае сярэднюю за такі ж самы пэрыяд. Сяргей Собаль, намесьнік начальніка ашмянскай мытні тлумачыць гэта тым, што, магчыма, скончылася пара адпачынкаў, і людзі вырашылі актывізаваць кантрабанду й такім чынам зарабляць грошы”.

Карэспандэнт “Газеты Слонимской” Сяргей Чыгрын высьвятляў, дзе й калі ў Слоніме паставяць помнік Льву Сапегу. Ідэя такога помніка ня можа рэалізавацца ўжо цягам шасьці год. Скульптар Іван Міско паведамляе, што помнік усё ж зьявіцца – у добраўпарадкаваным сквэры на плошчы Леніна ў Слоніме. Са словаў скульптара, на плошчы Льва Сапегі помнік славутаму слонімскаму старасту разьмясьціць немагчыма, бо сама плошча невялікая, і там інтэнсіўны дарожны рух.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG