У кастрычніку таго ж году Лукашэнка падпісаў дэкрэт №21 “Аб неадкладных мерах у барацьбе з тэрарызмам”. Неўзабаве пасьля падпісаньня дэкрэту арыштавалі міністра сельскай гаспадаркі Васіля Лявонава і двойчы героя Сацыялістычнай працы Васіля Старавойтава. Заяўлялі, што яны нібыта мелі дачыненьне да арганізацыі забойства Мікалуцкага.
11 ліпеня 1999 году Вярхоўны суд Беларусі зьвінаваціў у забойстве Мікалуцкага трох жыхароў Магілёва: Віктару Янчэўскаму далі 11 гадоў, Анатолю Гаўрылаву пяць ды Раману Радзікоўскаму чатыры гады пазбаўленьня волі. Рамана Радзікоўскага адразу пасьля суду вызвалілі з-пад варты па амністыі.
У справе забойства Мікалуцкага фігураваў як арганізатар і адстаўны маёр КДБ Валер Ткачоў. Да суду ён не дажыў. 27 сьнежня 1997 году яго знайшлі ў камэры павешаным.
Пасьля суду справу закрылі, але ці знайшлі сапраўдных забойцаў Мікалуцкага?
Кіраўнік рэгіянальнай арганізацыі партыі БНФ Рыгор Кастусёў знаўся зь Яўгенам Мікалуцкім з 1987 году. У 1997 годзе Рыгор Кастусёў кіраваў камунальнай гаспадаркай Шклоўскага раёну. У яго свая вэрсія забойства Мікалуцкага:
“Мікалуцкі наступіў на хвост, груба кажучы, тым людзям , якія займаліся ў 1997 годзе кантрабандай сьпіртовых напояў з Заходняй Эўропы ў Расею празь Беларусь. Я лічу, што гэта і сталася прычынай таго, што было вырашана прыбраць Мікалукага з дарогі, каб ён не перашкаджаў гэтаму транзыту”, мяркуе Рыгор Кастусёў.
Яўген Мікалуцкі пахаваны на радзіме ў вёсцы Саськаўка Шклоўскага раёну. Пахавальнае набажэнства праводзіў каталіцкі сьвятар - Мікалуцкі быў каталіком.
Падпалкоўнік КДБ у адстаўцы В.Костка: Тэрарызм у Беларусі прыдуманы, 14.09.2007