Звароты падпісалі больш як паўтары сотні мясцовых жыхароў.
Распавядае адзін з падпісантаў, жыхар Турава Міхась Козел:
“Я асабіста лічу, што гэта небясьпечна і для мяне, і для ўсіх жыхароў Жыткавіцкага раёну. Ва ўсіх мясьцінах — у тым жа Данбасе, у Расеі, дзе вядуцца распрацоўкі падобных карысных выкапняў, часам зьяўляюцца паведамленьні, што жыхары, якія жывуць у непасрэднай блізкасьці ад такіх прадпрыемстваў, пакутуюць. Наколькі мне вядома, даставаць гэты буры вугаль будуць кар’ерным спосабам. Вада ў нас вельмі блізка да паверхні, трэба будзе панізіць грунтовыя воды”.
На думку ініцыятараў звароту, акурат з-за паніжэньня грунтовых водаў зьнікне трэцяе ў велічыні ў Беларусі возера Чырвонае, зьнікне рэчка Скрыпіца, загінуць бары й дубровы, пераўтворацца ў пустэльню мэліяраваныя землі. Давядзецца ліквідаваць і рыбгас “Белае”.
Распрацоўка трох радовішчаў бурага вугалю — “Жыткавіцкае”, “Брынёўскае” й “Тонескае” — ставіць пад пагрозу існаваньне Нацыянальнага парку “Прыпяцкі”.
Як лічаць мясцовыя актывісты, немэтазгодна распрацоўваць радовішча бурага вугалю дзеля атрыманьня штогоду 500 тысяч тон паліва яшчэ і з эканамічнага гледзішча.
Вугаль мае шмат дадаткаў, высокую попельнасьць. Патрэбны будзе ня толькі ўзбагачальны завод, але й могільнікі, каб захаваць радыеактыўныя адкіды перапрацоўкі.
Адмыслоўцы ў галіне сыравінных запасаў на перасьцярогі насельніцтва глядзяць скептычна.
Меркаваньне галоўнага геоляга рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белгеалёгія” Пятра Хоміча:
“Дык насельніцтву ўвогуле ня трэба ніякага шуму падымаць. Ну, давайце выкапаем яму, будзем у гэтай яме карпа разводзіць... І што ў выніку? Будзем хадзіць з голым задам, як і дагэтуль? Мы ж думаем! Трэба на службу беларускаму народу паставіць любыя радовішчы!”
Два тыдні таму ў Менску кіраўніцтва адкрытага акцыянэрнага таварыства “Белгорхімпрам” без абвяшчэньня тэндэру падпісала зь люксэмбурскай кампаніяй “Polar Stars Group S.A.” дзьве інвэстыцыйныя дамовы.
Згодна зь імі, у Беларусі будуць рэалізоўвацца праекты глыбокай перапрацоўкі бурага вугалю й гаручых сланцаў.