Улады вырашылі паставіць на рацэ часовы мост для пешаходаў толькі пасьля крытыкі ў некаторых выданьнях. Рэч у тым, што закрыцьцё Старога мосту вельмі ўскладніць жыцьцё гарадзенцаў, паколькі ён злучае цэнтральную частку гораду з занёманскай. Дарэчы, пабудаваны ён быў у 1949 годзе як мост “10-годзьдзя ўзьяднаньня беларускага народу”.
Сяргей Астраўцоў, Горадня У Горадні ў бліжэйшыя дні будзе закрыты на рэканструкцыю Стары мост. Падрыхтоўка ўжо пачалася: сёньня па Нёмане да левага берага падганялі самарухам пантоны, каб пабудаваць часовы мост (глядзі здымкі).
Самае папулярнае
1