Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Красноармейская правда”: “Няўжо толькі тая пацеха, што з жанчынай?”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 28 верасьня ў розныя гады мінулага.

“Наша Ніва” ў 1907 годзе інфармуе пра выбарчую кампанію ў Менскай губэрні: “Ад дробных русскіх землевладзельцоў выбрана 118 папоў, ад польскіх — 88 ч., у тым счоту 12 ксендзоў. Кандыдатам у Думу “ісціна рускіе” ставяць Густава Шмідта, лютэраніна, каторы выдае чарносоценную газету “Мінское Слово”. Даведаліся нядаўна, што гэты Шмідт быў некалі афіцэрам, прадаў планы фартэцій (планы крэпасцей) немцом ці каму другому... Дзеля гэтаго газета “Окраіна” даводзіць, што Густав Шмідт не мае права на выбары”.

“Голос народа”, год 1917. Гомельскі “орган сацыялістычнай думкі” друкуе ліст у рэдакцыю: “Мяркуючы, што дзейнасьць Саюзу Георгеўскіх Кавалераў не адпавядае ягонаму статуту і прымае яркую контрарэвалюцыйную афарбоўку, я, напачатку перакананы ў вялізным значэньні гэтага саюзу, які можа ўзьняць боегатоўнасьць рэвалюцыйнай арміі, потым усьвядоміў уласную памылку і заяўляю пра выхад з шэрагаў Саюзу Георгеўскіх Кавалераў. Вальнапісаны георгевец Ехіель Кацнельсон”.

“Красноармейская правда” ў 1927 годзе абмяркоўвае звальненьні ў горад: “Ніхто, безумоўна, ня можа і не забараняе гуляць і бавіць час з жанчынай. Але чаму абавязкова з пэўным ухільчыкам? Чаму не пазіраць на дзяўчыну як на таварыша?.. Няўжо толькі тая пацеха, што з жанчынай? Чаму б не выкарыстоўваць розных грамадзкіх месцаў? Напрыклад, вельмі цікава наведваць суд, дзе часта бываюць павучальныя працэсы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG