“Głos Prawdy”, год 1927. Газэта апавядае пра перадвыбарныя манэўры: “Цягам учорашняга дня склаліся спрыяльныя ўмовы для ўтварэньня маналітнага блёку, які ахоплівае ўсе без выключэньня мяшчанскія групоўкі: г.зн. апрача ранейшага блёку Сіяністаў, Мізрахістаў, Чысаздус, Купцоў, Дробных Купцоў і Рамесьнікаў, да блёку далучыліся Ўласьнікі Нерухомасьці, жыды з прадмесьця, Агуда і Саюз Кватарантаў”.
“Звязда” ў 1947 годзе піша: “З раёнаў Палесся і Піншчыны вярнулася група студэнтаў і навуковых супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта, якая займалася зборам беларускага фальклора. Запісана да 400 казак, лягенд і сказаў аб славутым рэйдзе партызанскіх атрадаў Каўпака ў тыл ворага па раёнах Палесся вясной 1943 года. Запісаны таксама дзесяткі народных песень, частушкі, загадкі, прыказкі. Значнае месца займаюць творы, якія адлюстроўваюць калгаснае будаўніцтва, і сказы, прысвечаныя стваральнікам совецкай дзяржавы — В.І.Леніну і І.В.Сталіну. Увесь сабраны матэрыял будзе выдан асобным зборнікам”.
“Народная воля” ў 1997 годзе паведамляе пра аднаўленьне крыжа Эўфрасіньні Полацкай: “Святыня, як і яе арыгінал, зроблены па благаславенні Прападобнай ігуменні Еўфрасінні майстрам Лазарам Богшам, таксама выканана ў тэхніцы візантыйскай перагародкавай эмалі і захоўвае ў сабе часцінкі крыві Хрыстовай, каменя ад Гроба Гасподня, каменя ад Гроба Прасвятой Багародзіцы, Слаўнага і Жыватворнага Крыжа, святых мошчаў архідыякана першамучаніка Сцяфана, вялікамучаніка Дзімітрыя Салунскага і цаліцеля Панцеляймона. Да 26 верасня крыж будзе знаходзіцца ў Мінску, а затым яго адправяць у Полацк...”