Цыганкоў: “Паводле кантракту, падпісанага ў Маскве 31 сьнежня 206 году, кошт газу для Беларусі складае 100 даляраў за тысячу кубамэтраў. Але паўгоду Беларусь мела адаптацыйны пэрыяд і аплачвала толькі 55 працэнтаў гэтай цаны. І вось з 1 ліпеня Беларусь павінна плаціць 100 даляраў. Якія наступствы можа гэта мець для беларускай эканоміцы? Чаму міністар эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанка заявіў на прэсавай канфэрэнцыі 30 чэрвеня, што гэта “ніяк не адаб’ецца на сытуацыі ў эканоміцы”?
“Нарошчваньне хаосу абяцаньняў”
Раманчук: “Спадар Зайчанка проста робіць добрую міну пры дрэннай гульні. Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі, які нядаўна быў у Маскве, ужо пачаў прасіць там крэдыт не мільярд даляраў, як раней, а два мільярды. Калі эканоміка траціць мільярд даляраў, безумоўна, гэта адаб’ецца на бюджэце і стане плацёжнага балянсу”.
Цыганкоў: “Але Зайчанка сказаў, што гэта не адаб’ецца таму, што беларускія суб’екты гаспадараньня і так ужо плацяць поўны кошт газу...”
Раманчук: “Рэч ня ў тым, што прадпрыемствы плацяць за газ цалкам (хатнія гаспадаркі, дарэчы, за газ пакуль не плацяць поўны кошт), а ў тым, што Беларусь ня плаціць Расеі, і гэтыя грошы круцяцца ў Беларусі. Калі мы нарабілі гэтых даўгоў на 500 мільёнаў даляраў за 6 месяцаў (яшчэ столькі ж набярэцца да канца году), – такім чынам, адмоўнае сальда плацёжнага балянсу можа скласьці 7-8 працэнтаў ВУП.
А гэта ўжо набліжае нас да шоку, да якога прыйдзецца адаптавацца. Можа, ён будзе на такім як у Расеі ў 1998 годзе – але калі нічога не рабіць, то прыйдзем і да такіх маштабаў”.
Залескі: “Можна патлумачыць пазыцыю ўладаў такім чынам. Беларускаму ўраду ніколі не даставаліся грошы за газ. У нас заўсёды прадпрыемствы і грамадзяне плацілі за газ больш, чым ён каштаваў “на ўваходзе”, на мяжы з Расеяй. Можа, таму Зайчанка па інэрцыі і сказаў, што мы “ня мелі гэтых грошай, і мець ня будзем”.
Але я згодны абсалютна з Раманчуком, што колькі б не плацілі прадпрыемствы, дзяржава ўсё роўна плаціць іншай дзяржаве, Расеі, за газ. І калі кошт падвышаецца на палову, гэтыя грошы трэба недзе ўзяць. Дзе? Можна разьлічыцца тымі грашыма, якія павінны прыйсьці за “Белтрансгаз”, можна чакаць расейскага крэдыту. Але гэта ўсё ня ёсьць выйсьцем эканамічным, гэта маніпуляцыя магчымасьцямі, і я б сказаў, “нарошчваньне хаосу абяцаньняў”.
“Расейцы дадуць крэдыт на нявыгадных умовах”
Цыганкоў: “Амбасадар Расеі ў Беларусі на прэсавай канфэрэнцыі 13 чэрвеня заявіў, што завінавачанасьць Беларусі за газ павінна быць пагашаная да канца году, і мусяць наладзіцца нармальныя разьлікі. Ці будзе Беларусь у другой палове плаціць 100 працэнтаў за газ і ці атрымае расейскі крэдыт?”
Раманчук: “Мяркую, што ўрад будзе намагацца ўсімі сіламі атрымаць гэты крэдыт, бо безь яго ён ня ведае, як сябе паводзіць. Сёньня мінфін сутыкнуўся з праблемай абслугоўваньня ўнутранага доўгу, бо ніхто ня хоча купляць аблігацыі міністэрства фінансаў. Такім чынам, унутраныя рэсурсы вельмі абмежаваныя.
Думаю, Расея дасьць нам крэдыт, але дасьць на такіх умовах, што яны будуць вельмі нявыгаднымі Беларусі ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве”.
Цыганкоў: “Калі дзяржава мае сур’ёзныя фінансавыя праблемы, ёсьць некалькі варыянтаў: браць замежныя пазыкі, пашыраць унутраныя пазыкі альбо скарачаць траты, менш будаваць палацаў ды іншых доўгатэрміновых праектаў. Што выбярэ беларускае кіраўніцтва?”
Раманчук: “Мы бачым, што скарачаць сацыяльныя праграмы – рэч палітычна непапулярная, гэта павялічвае рызыкі сацыяльнага незадавальненьня. Мяркую, урад узмацніць ціск на банкі, каб павялічыць крэдытаваньне. Гэта мы бачылі ў першай палове году, калі банкі прыцягнулі ў эканоміку да мільярду даляраў крэдытаў. Яны паспрабуюць паменшыць працэнтную стаўку Нацыянальнага Банку, каб Нацбанк стаў крыніцай фінансаваньня рэальнага сэктару”.
Цыганкоў: “Але “крэдытная гісторыя” Беларусі даволі добрая ў параўнаньні з іншымі краінамі Ўсходняй Эўропы, і здаецца, пазычаць можна яшчэ даволі шмат”.
Залескі: “Як казала мая бабуля пра сабачку, “ён бы зьеў, ды хто ж яму дасьць”. Запазычанасьць у Беларусі невялікая, але калі браць новыя крэдыты, трэба іх потым вяртаць. Каб іх вяртаць, трэба, каб у табе былі ўпэўненыя. Для інвэстараў найбольш крытычнай праблемай ёсьць пераемнасьць улады ў Беларусі, стабільнасьць разьвіцьця краіны. Людзі разьлічваюць, што грошы будуць працаваць 10-20 гадоў. А што тут будзе праз 10 гадоў? Яны ня ведаюць”.
“Можна выпусьціць аблігацыйную пазыку “За багатую Беларусь”, без усялякіх намераў вяртаць грошы”
Цыганкоў: “Дык які шлях кампэнсацыі стратаў ад падвышэньня коштаў на газ найбольш рэальны для сёньняшняга беларускага кіраўніцтва?”
Залескі: “Варыянты ёсьць. Першае – набраць пазыкі ўнутры краіны, у прадпрыемствах альбо у грамадзянаў. Я яшчэ памятаю, як гэта рабіў таварыш Сталін – аблігацыі дзяржаўнай пазыкі, на якія ў бацькоў забіралі траціну заробку. Так што можна выпусьціць аблігацыйную пазыку “За багатую Беларусь”, без усялякіх намераў вяртаць грошы. Але людзі ня надта кідаюцца.
Другі варыянт – жыльлёвая праграма. У нас пазалетась купілі прыблізна 80 тысяч кватэраў, летась – 70 тысяч. Гэта вялікія грошы, пад якія можна праводзіць пэўныя маніпуляцыі з крэдытамі і прыцягваць грошы насельніцтва. Але гэта не такія хуткія грошы, як хацелася б.
І, нарэшце, можна пайсьці рымскім шляхам “праскрыпцыяў” і адбіраць грошы ў тых, у каго яны ёсьць”.
Цыганкоў: “Вось ужо заявілі, што будуць разьбірацца зь перавозчыкамі аўтамабіляў. Гэта можа даць у бюджэт каля 200 мільёнаў даляраў”.
Залескі: “Безумоўна! Ціск на ўсе галіны бізнэсу, свабоднай эканамічнай дзейнасьці чалавека, за што ён можна плаціць. Але гэта і шлях да інфляцыі. Бо калі мы прыціскаем вытворцу паслугаў альбо тавараў, яны падвышаюць цэны”.
Улада можа ўвесьці падатак на кватэры?
Раманчук: “У праекце бюджэту ёсьць такая рэч, якая можа паправіць сытуацыю зь бюджэтам. Міністэрства фінансаў заплянавала ўвесьці падатак на кватэры грамадзян. І калі стаўка будзе 1 працэнт, і будзе ўведзены кадастравы кошт жыльля, то напрыклад, менская кватэра 60 квадратных мэтраў каштуе 120 тысячаў даляраў. І тады падатак будзе 1200 даляраў. Гэта можа стаць крыніцай дадатковых даходаў.
Такім чынам, замежнае крэдытаваньне—гэта першая крыніца пошуку грошай, інфляцыйныя крэдыты Нацбанку – другая, новыя падаткі – трэцяя, і пэўныя канфіскацыйныя захады – апошняя”.