Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Т.Х.Ільвэс: Што Расея робіць у “Вялікай васьмёрцы”?


Юры Дракахруст, Прага Многія ўдзельнікі канфэрэнцыі “Дэмакратыя і бясьпека”, якая праходзіла ў чэскай сталіцы, рэзка крытыкавалі палітыку Расеі. Адным з найбольш жорсткіх быў выступ прэзыдэнта Эстоніі Томаса Хэнрыка Ільвэса

Прэзыдэнт Эстоніі адрэагаваў на пагрозу прэзыдэнта Расеі перанакіраваць расейскія ракеты на эўрапейскія краіны. Гэтая пагроза прагучала ў інтэрвію эўрапейскім мэдыям напярэдадні саміту “васьмёркі”.

“Калі дэмакратыі сапраўды не ваююць адна з адной, дык што ж краіна, якая пагражае нацэліць свае ядзерныя ракеты на Эўропу, робіць у “васьмёрцы”, клюбе індустрыяльных дэмакратый?”, – пытаецца эстонскі прэзыдэнт.

Томас Хэнрык Ільвэс прыгадаў нядаўні канфлікт паміж Эстоніяй і Расеяй, у прыватнасьці, хакерскую атаку на сайты дзяржаўных установаў Эстоніі, атаку, якая паводле меркаваньня эстонскіх уладаў, сыходзіла ад расейскіх дзяржаўных установаў:

“Брак дэмакратыі пачынае пагражаць нашай бясьпецы. Нядаўна быў нанесены ўдар па нашай бясьпецы, на нас была зроблена кібэратака за тое, што мы не падабаемся”.

На думку прэзыдэнта Эстоніі, прыём Расеі ў шматлікія міжнародныя арганізацыі, у тым ліку і ў “васьмёрку”, не выклікае пазытыўнай рэакцыі Масквы ў адказ:

“Якой мэты мы дасягаем, калі няма ніякага станоўчага эфэкту ад сяброўства Расеі ў міжнародных арганізацыях? Наадварот, на мой погляд гэтае сяброўства зьяўляецца адно формай легітымізацыі рэжыму, чыя легітымнасьць, як і ступень дэмакратычнасьці, робіцца ўсё больш сумнеўнай”.

Прыгадаўшы і атручваньне ў Лёндане Аляксандра Літвіненкі, і энэргетычны ціск Масквы, Томас Хэнрык Ільвэс зь іроніяй паставіўся да тых, хто заклікае шукаць згоду з Расеяй нягледзячы ні на што:

“Эўрапейскія грамадзяне былі атручаныя, на эўрапейскія краіны быў зроблены інтэрнэт-напад, пастаўкі энэргарэсурсаў ім былі спыненыя, іх шантажуюць і падкупляюць, ім пагражаюць перанацэльваньнем ракетаў, а мы кажам: ”Не, мы ня можам ізаляваць Расею...”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG