У фільме “Верыць толькі ветру” галоўная гераіня -- дазымэтрыстка прылеглай да зоны адсяленьня вёскі Настасься Пятроўна, ліквідатар. Аўтары фільм наўмысна не называюць прозьвішча жанчыны вёску і раён, дзе адбываліся здымкі.
Настасься Пятроўна: “Я аніякая небясьпекі, аніякае боязі зь першага дня ня мела, і цяпер ня маю”.
Настасься Пятроўна суправаджае ў забруджаную зону, распавядае як было ў 1986 годзе, якая сытуацыя цяпер, і разважае пра жыцьцё і радыяцыю.
Паралельна гучыць інтэрвію з Іванам Нікітчанкам, прафэсарам, акадэмікам, ліквідатарам:
Нікітчанка: “Я б пажадаў усім людзям узгадаць пра тую небясьпеку, у якой яны знаходзяцца. Пра сваіх нашчадкаў трэба думаць”.
Корзун: “Не было жаданьня адмыслова абвастраць нешта. Не рабіць плаксівасьць. Сама гераіня, яна часам парадаксальная ў сваіх аповедах. Яна ўвесь час кажа, маўляў, усё нармальна, тым больш зараз. І пры гэтым праз сказ у яе пра сьмерць”.
Рэжысэр Віктар Корзун гаворыць, што ў фільме шмат імправізацыяў. Напрыклад, кадр з камбайнам, які працуе ў самой зоне, за знакам пра забарону на ўезд, і папярэджаньне пра радыяцыйную бясьпеку.
Настасься Пятроўна: “Тут фон зусім не высокі, 25 мікрарэнтген, ня так і многа. А пры норме... Не хачу вас пужаць – 12 мікрарэнтген”.
Корзун: “Калі другі герой – акадэмік – разважае чыста тэарэтычна, і мы паралельна бачым рэпартаж з гэтай зоны, зьяўляецца трэцяя рэальнасьць. Гэта вельмі каштоўна, я лічу”.
Нікітчанка: “Мы назапашваем такое зло, такі выбух, які на Беларусі, ды й ня толькі на Беларусі, на ўсёй зоне, адаб’ецца вельмі дрэнна”.
Корзун: “Хацелася зрабіць маленькі зрэз, празь які чалавек, які не адвык думаць і рабіць высновы, каб чалавек праз гэты зрэз мог пабачыць нейкую пэрспэктыву, якую можна дэманстраваць бясконца. Але... Хоць бы гэты зрэз”.
На сёньня яшчэ мала хто бачыў фільм “Верыць толькі ветру”. Адзін зь першых Ільля Богдан:
“Фільм даволі цікавы, ён новы, ён сьвежы. У ім, напэўна, закранулі тое, што раней не закраналі”.
Віктар Корзун прызнаўся, што для яго самае галоўнае ўражаньня ад працы над фільмам у тым, што практычна нічога невядома пра тое, што адбываецца ў зоне. “Верыць толькі ветру” будзе прэзэнтаваны 24 красавіка ў Менску у сядзібе Партыі БНФ.
Наступны онлайн – са старшынём аргкамітэту “Чарнобыльскага шляху” Іванам Нікітчанкам