Аляксандар Мілінкевіч зазначыў, што ня супраць правядзеньня Кангрэсу дэмакратычных сілаў і гатовы ўдзельнічаць у ім — але пры ўмове празрыстасьці працэдуры вылучэньня дэлегатаў.
На думку Мілінкевіча, склад удзельнікаў кангрэсу не адпавядае чаканьням бальшыні прадстаўнікоў дэмакратычнага руху:
“Расклад сілаў на кангрэсе зусім не адпавядае таму, што мы маем у Беларусі. Той склад кангрэсу, які ёсьць сёньня, хутчэй за ўсё прыме рашэньне пра пераарыентацыю беларускіх дэмакратычных сілаў на ўсход. Калі пралічыць, якія будуць там прынятыя рашэньні, — яны будуць не праэўрапейскія, яны могуць быць не пранезалежніцкія. Таму я за перагляд таго, хто мае права паехаць на кангрэс”.
“Я гатовы ісьці на кангрэс, дзе будзе абірацца адзіны лідэр. Кім бы ён ні быў, я буду на яго працаваць. Даю вам слова ў гэтым”.
Пра выступ Аляксандра Мілінкевіча ў Магілёве ў інтэрвію нашаму радыё выказаліся кіраўнікі рэгіянальных арганізацыяў Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Шанцаў і сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Юры Новікаў.
“Немагчыма прыдумаць правілы гульні, якія б задавальнялі ўсіх. Я лічу, што слабая сыстэмнасьць лепшая за выдатную бессыстэмнасьць”, — мяркуе кіраўнік мясцовай філіі АГП Уладзімер Шанцаў.
“Галоўнай тэмай для апазыцыі павінна быць вызваленьне палітычных вязьняў, у тым ліку былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна. Калі мы ня зможам абараніць сваіх сяброў, сваіх калег, то як мы можам уздымаць такую тэму, як незалежнасьць?” — адзначыў грамадовец Юры Новікаў.
На думку Мілінкевіча, склад удзельнікаў кангрэсу не адпавядае чаканьням бальшыні прадстаўнікоў дэмакратычнага руху:
“Расклад сілаў на кангрэсе зусім не адпавядае таму, што мы маем у Беларусі. Той склад кангрэсу, які ёсьць сёньня, хутчэй за ўсё прыме рашэньне пра пераарыентацыю беларускіх дэмакратычных сілаў на ўсход. Калі пралічыць, якія будуць там прынятыя рашэньні, — яны будуць не праэўрапейскія, яны могуць быць не пранезалежніцкія. Таму я за перагляд таго, хто мае права паехаць на кангрэс”.
А.Мілінкевіч: “Той склад кангрэсу, які ёсьць сёньня, хутчэй за ўсё прыме рашэньне пра пераарыентацыю беларускіх дэмакратычных сілаў на ўсход”.
Што да лідэрства, дык Аляксандар Мілінкевіч зазначыў, што бязь лідэра дэмакратычныя сілы прайграюць:“Я гатовы ісьці на кангрэс, дзе будзе абірацца адзіны лідэр. Кім бы ён ні быў, я буду на яго працаваць. Даю вам слова ў гэтым”.