Гэтую навіну перад пачаткам калегіі МУС актыўна абмяркоўвалі некаторыя міліцэйскія начальнікі. Сам Сівакоў ад камэнтароў адмаўляецца. Цяпер асацыяцыяй “Честь” кіруе Дзьмітры Паўлічэнка, якога гэтаксама падазраюць у датычнасьці да зьнікненьня Юр’я Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага.
Радыё Свабода Былы міністар унутраных справаў Юры Сівакоў, якога падазраюць у датычнасьці да зьнікненьня вядомых у краіне людзей, нечакана склаў з сябе паўнамоцтвы старшыні савету Беларускай асацыяцыі вэтэранаў спэцпадразьдзяленьняў войскаў МУС “Честь”, паведамляе “Беларускі партызан”.
Самае папулярнае
1