Афіцыйны погляд: усё пад кантролем, небясьпекі няма. Прафэсар Бандажэўскі лічыць, што паўтараецца сытуацыя з Чарнобыльскай катастрофай, калі нам казалі тое самае.
Як трэба сябе паводзіць пасьля Фукусімы тым, хто перажыў Чарнобыль? Ці сапраўды для беларусаў небясьпека на гэты раз мізэрная, як сьцьвярджаюць афіцыйныя крыніцы, або трэба шукаць альтэрнатыўнай інфармацыі?
Вядомы беларускі вучоны, былы рэктар Гомельскага мэдычнага ўнівэрсытэту, а потым палітвязень, прафэсар Юры Бандажэўскі на просьбу Свабоды ўдакладняе свае рэкамэндацыі.
Ціхановіч: Спадар Бандажэўскі, ня так даўно вы выказалі меркаваньне, што ў Беларусь зь Японіі ўсё ж дойдзе радыяактыўны ёд і да гэтага трэба рыхтавацца. У прыватнасьці, вы раілі папаўняць арганізм ёдам у складзе арганічных прадуктаў, у першую чаргу марскіх прадуктаў. Але паглядзіце – радыяактыўная вада з Фукусімы зьліваецца ў акіян, размываецца па сьвеце, хіба гэта не адаб’ецца на тых жа морапрадуктах?
Бандажэўскі: Вось у гэтым самая вялікая небясьпека. Цяпер бы я ўжо не рэкамэндаваў гэтыя прадукты есьці. І раней узьнікала пытаньне, таму што радыяактыўныя элемэнты былі шырока распаўсюджаныя ў акваторыі, але не было вядома пра такую катастрофу, якая закранула б вялікую акваторыю. Вось чаму я ставіў пытаньне, і мы будзем абмяркоўваць гэта ў бліжэйшы час, пра тэхналёгіі вытворчасьці прадуктаў, неабходных пры радыяцыйнай абароне. На жаль, навакольнае асяродзьдзе засьмечанае, гэта трэба рабіць на спэцыяльных фэрмах паводле спэцыяльных тэхналёгіяў, каб людзі атрымлівалі чыстыя прадукты, што ўтрымліваюць ёд. Вось у чым пытаньне, і ваша пытаньне вельмі рэзоннае.
Ціхановіч: Цяпер пра тыя прадукты, што могуць патрапіць у Беларусь зь Японіі. Днямі кіраўнік нацыянальнай камісіі Беларусі па радыяцыйнай абароне Якаў Кенігсберг запэўніў, што ніякія прадукты самалётамі не пастаўляюцца і гэта, у прытванасьці, гарантуе тое, што за доўгую дарогу радыяактыўны ёд можа проста распасьціся. Ваш камэнтар?
Бандажэўскі: Акрамя ёду ёсьць і іншыя радыяактыўныя элемэнты. Патрапяць у морапрадукты і цэзій, і іншыя больш цяжкія, з доўгім пэрыядам паўраспаду. Таму казаць пра тое, што за гэты час прадукты пазбавяцца ад радыяактыўных элемэнтаў, гэта неабачліва, несур'ёзна. На жаль, радыяактыўныя элемэнты будуць знаходзіцца ва ўсіх біялягічных структурах, ва ўсіх аб'ектах з гэтага рэгіёну. Я ведаю пазыцыю гэтага чалавека і той структуры, якую ён курыруе, ведаю наперад, пра што ён будзе гаварыць. Гэта дыямэтральна процілеглае маёй пазыцыі.
Ціхановіч: А што з машынамі? Па першае, новыя машыны японіскіх марак часта зьбіраюцца ў Эўропе ці ЗША...
Бандажэўскі: Наконт аўтамабіляў тут небясьпекі сапраўды няма, можна ўсё гэта пачысьціць, прыбраць. Радыяактыўныя элемэнты пры зьнешнім узьдзеяньні не акажуць такога неспрыяльнага ўзьдзеяньня на арганізм. Але тыя, якія трапляюць з прадуктамі харчаваньня, выклікаюць павышаную небясьпеку.
Ціхановіч: А калі патрыманая машына нейкім чынам патрапіць у Беларусь зь Японіі, і гэта будзе машына, што была ў зоне аварыі. Ці можна радыяцыйнае забруджваньне проста змыць, як кажа спадар Кенігсберг?
Бандажэўскі: Тыя машыны, якія там знаходзіліся і прапіталіся радыяцыйнымі элемэнтамі, натуральна, выклікаюць небясьпеку, таму што яны будуць "фаніць".
Ціхановіч: Спадар Бандажэўскі, вернемся да ёду. Калі цяпер у нас ня будзе даверу і да морапрадуктаў, якім прэпаратам можна давяраць? Некаторыя дактары раяць ужываць комплексныя вітаміны зь ёдам.
Бандажэўскі: Я вам хачу сказаць, што далёка ня ўсе комплексныя вітаміны ўтрымліваюць ёд. Гэта вельмі сур'ёзная праблема -- ёдапрафіляктыка. Ва Ўкраіне ёсьць група вучоных, якія доўгі час займаліся ёдапрафіляктыкай, яны ўводзяць прэпараты на арганічнай аснове, зьвязаныя зь ёдам, напрыклад, "Барбаёд". Мы яго рэкамэндуем людзям, якія жывуць у зоне радыяцыйнага забруджаньня, у Палескім рэгіёне, які бедны на ёд.
Ціхановіч: У некаторых краінах Эўропы дактары ўсё ж папярэджваюць грамадзянаў, што прэпаратамі ёду ня варта захапляцца і што ня варта ўжываць яго ў мэтах прафіляктыкі. Што Вы скажаце з папраўкай на беларускую сытуацыю – ці можна прымаць ёд прафіляктычна?
Бандажэўскі: Канечне можна, нават патрэбна. Для паляпшэньня абмену рэчываў, ёд тут вельмі важны элемэнт. Гэта вельмі важна рабіць, гэта нават без аварыі на Фукусіме трэба было рабіць.