Бацькі журналісткі Натальлі Радзінай кажуць, што дагэтуль пэўна ня ведаюць дзе яна знаходзіцца. Маці Мікіты Ліхавіда атрымала дазвол на спатканьне з сынам. Іван Гапонаў не выключае, што ў чэрвені ў яго пачнуцца праблемы зь відам на жыхарства. Марына Фядута: Аляксандр працягвае знаёміцца са справай.
31 сакавіка журналістка Натальля Радзіна выехала з Кобрыня ў Менск на допыт у КДБ і зьнікла. Праз два дні яна зьмясьціла ў інтэрнэце паведамленьне, што знаходзіцца па-за дасягальнасьцю КДБ. Пазьней рэдактарка сайту «Хартыя 97» напісала, што знаходзіцца ў лягеры для ўцекачоў у адной з краінаў Эўропы. Але дакладных зьвестак, куды ўцякла Радзіна, дагэтуль няма.
Бацька журналісткі Валянцін Радзін: «Дакладна нічога не вядома. Толькі што ўчора ў інтэрнэце чыталі тое, што было быццам ад яе, але больш нічога. Яна піша гэта ці хто іншы, ня ведаем, але паводле стылю дык быццам яна. Мы спадзяемся, што гэта яна».
Валянцін Радзін кажа, што на гэтым тыдні іх з жонкай ніхто з спэцслужбаў, якія шукаюць Натальлю, не турбаваў: «Нібыта і забыліся пра нас».
Маці Мікіты Ліхавіда Алена атрымала згоду суду на спатканьне з сынам. «Вось сёньня ўвечары атрымала дазвол на спатканьне заўтра. Раніцай паеду на Валадарку, ня ведаю, калі там дазволяць. Магчыма, у першай палове дня. Яшчэ хачу яму перадачу перадаць».
Алена Ліхавід будзе зноў прасіць сына не пачынаць галадоўку пратэсту. Пра гэта Мікіта казаў неўзабаве пасьля працэсу ў Партызанскім судзе Менску, на якім актывіста прысудзілі да 3,5 гадоў зьняволеньня. Разгляд касацыйнай скаргі Мікіты Ліхавіда на прысуд яшчэ не прызначаны.
6 красавіка стала вядома, што грамадзяніну Расеі Арцёму Брэўсу не працягнулі рэгістрацыю ў Менску і з-за гэтага асуджанаму ў справе 19 сьнежня грамадзяніну Расеі прыйдзецца зьехаць зь Беларусі. Арцём нарадзіўся ў Беларусі, а грамадзянства не атрымаў таму, што жыў у Эстоніі, куды некалі выехала ягоная сям’я. У Менску Арцём Брэўс меў рэгістрацыю па адрасе сваёй бабулі.
Іван Гапонаў паведаміў карэспандэнту «Свабоды», што рэгістрацыю яму нібыта працягнулі — пра гэта мусіць днямі прыйсьці адпаведны дакумэнт. Але ягоны від на жыхарства сканчаецца ў чэрвені, і што будзе далей, юнак ня ведае.
«Від на жыхарства давалі на 5 гадоў, і ў чэрвені мой тэрмін сканчаецца. І, як Арцёму, мне могуць больш ня даць віду на жыхарства. Спашлюцца на закон, на тое, што крымінальны злачынца, і ўсё. Канечне, паглядзім, як там будзе, але я ўсур’ёз думаю, што, відаць, давядзецца зьехаць з краіны».
Іван Гапонаў паведаміў, што пасьля працэсу яго ўзялі на былое працоўнае месца, ягонае звычайнае жыцьцё з большага ўладкавалася.
Паводле Марыны Фядуты, яе муж Аляксандар працягвае знаёміцца з крымінальнай справай. Прычым азнаямленьне не спынялася і ў выходныя: «У нядзелю адваката да яго не пусьцілі, але ён працягваў азнаямленьне проста ў камэры».

Яна піша гэта ці хто іншы, ня ведаем.

Я ўсур’ёз думаю, што, відаць, давядзецца зьехаць з краіны.