Сёлета мінае 20 гадоў з часу, як Беларусь стала незалежнай краінай. Ня выключана, што гэтае сьцьвярджэньне можна аспрэчыць па ўсіх яго парамэтрах... Маўляў, нічога такога ня сталася 20 гадоў таму, а калі і сталася, дык ня тое.
Але, як бы яно ні было, гэтую падзею, якая адбылася 20 гадоў таму і мела дачыненьне да нечага, што называем “незалежнасьцю Рэспублікі Беларусь”, трэба неяк асэнсаваць.
Я жыву на гэтым сьвеце дастаткова доўга, каб зусім ясна ўсьведамляць сабе, што ў асэнсаваньні гэтай падзеі мы, беларусы, ня зможам дасягнуць кансэнсусу. Прынамсі, у пэрспэктыве наступных 20 гадоў.
Але, магчыма, мы зможам сказаць пра гэтую падзею нешта сэнсоўнае, ужо цяпер.
У кожным разе, спробу сказаць нешта сэнсоўнае пра незалежнасьць Рэспублікі Беларусь і яе ўплыў на жыцьцё грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, пачынаючы зь сёньняшняга дня, наважылася зрабіць перадача “Званочкі”.
На мінулым тыдні мы аб’явілі конкурс для ўсіх, хто нам тэлефануе, каб яны дзяліліся з намі меркаваньнямі наконт 20-годзьдзя беларускай незалежнасьці. Конкурс будзе трываць да канца жніўня.
Вашы выказваньні на гэтую тэму будуць агучвацца штотыдзень у “Званочках”. А найбольш яскравае зь іх мы штотыдзень будзем узнагароджваць радыёпрымачом маркі «Эдысан» з кароткахвалевым дыяпазонам. Першую ўзнагароду даем ужо сёньня.
Званіце нам на нумар 266-39-52 у Менску. Вас выслухаюць і агучаць у эфіры.
А некаторым дадуць яшчэ радыёпрымач.