Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слонімскія дэмакраты плянуюць утварыць "ценявы" раённы Савет


Belarus-Flag
Belarus-Flag
На другім паседжаньні каардынацыйнай Рады Слонімскага згуртаваньня дэмакратычных сілаў у склад згуртаваньня прынялі прадстаўнікоў партыі "Справядлівы сьвет", а таксама зацьвердзілі плян працы на бягучы год.

Адметны пункт у плянах Слонімскага дэмакратычнага згуртаваньня — утварэньне зь ліку кандыдатаў у мясцовыя саветы, якія бралі ўдзел у мінулых выбарах, "ценявога" раённага Савету.

Мэтай яго дзейнасьці будзе практычная падрыхтоўка будучых народных дэпутатаў да працы ў якасьці дэпутатаў розных узроўняў.

Нагадаю, што згуртаваньне дэмакратычных сілаў Слоніма было створана з ініцыятывы мясцовай арганізацыі партыі БНФ на мінулым тыдні. У склад кааліцыі ўвайшлі сябры БНФ, БХД, БСДГ, "Гавары праўду", "За свабоду", ТБМ, актывісты прадпрымальніцкага руху і сябры Свабоднага прафсаюзу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG