Новая хваля перасьледу беларускай апазыцыі спарадзіла новую хвалю палітычнай эміграцыі зь Беларусі. Прыклады Алеся Міхалевіча і Натальлі Радзінай – самыя апошнія і самыя паказальныя для гэтай хвалі.
25 сакавіка, выступаючы з кароткай прамовай каля магілы Прэзыдэнта БНР Васіля Захаркі на Альшанскіх могілках у Празе, Алесь Міхалевіч аптымістычна заявіў, што эміграцыйным палітыкам быць не зьбіраецца, і пажадаў усім прысутным наступныя ўгодкі Акту 25 сакавіка сустракаць у Менску як дзяржаўнае сьвята.
Безумоўна, калі чалавек хоча заставацца рэальным палітыкам і мець уплыў на сытуацыю сваіх суграмадзян, дык у эміграцыі дзеля гэтага зашмат магчымасьцяў няма. У гэтым сэнсе, у айчыне – турэмнае зьняволеньне "працуе" на палітыка ня менш, чым яго палітычная дзейнасьць на волі.
А вось як "працуе" эміграцыя на палітыка – справа няясная. У гісторыі здараліся яскравыя вяртаньні ў палітыку людзей, якія былі вымушаныя эміграваць (прыкладам, Хуан Пэрон вярнуўся на пост прэзыдэнта Аргентыны пасьля 18 гадоў у выгнаньні), але ў нашай частцы сьвету – гэта вельмі рэдкія выпадкі.
Насамрэч, у галаву прыходзяць толькі вяртаньні Валдаса Адамкуса ў Літву і Вайры Віка- Фрэйбэргі ў Латвію. Ды ўсё ж гэта была прынцыпова іншая сытуацыя, чым тая, у якой цяпер апынуўся Алесь Міхалевіч або, 15 гадоў раней, Зянон Пазьняк. Адамкус і Віка-Фрэйбэрга пакінулі свае краіны ў 1944 годзе, калі яму было 18 гадоў, а ёй – 7. Яны сталі прэзыдэнтамі сваіх краінаў не як эмігранты, якіх нехта памятаў у айчыне як палітыкаў, а хутчэй як людзі Захаду, да лучнасьці зь якім імкнуліся і Літва, і Латвія.
Томас Хэндрык Ільвэс, які таксама стаў прэзыдэнтам Эстоніі, эмігрантам, прынамсі ў тэхнічным сэнсе, ня быў. Ён нарадзіўся ў Стакгольме, у сям’і ўцекачоў з Эстоніі.
Найбліжэй да мадэлі пасьпяховага вяртаньня эмігранта ў вялікую палітыку ў нашай частцы сьвету стаіць міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі, які эміграваў са сваёй краіны ў 1981 годзе (ён тады быў усяго ліцэістам) і вярнуўся ў 1992.
Палітычная эміграцыя зь Беларусі, якую запачаткавалі Зянон Пазьняк і Сяргей Навумчык у 1996 годзе – яна ўсё разьлічвае на тое, што можа вярнуцца ў краіну, у якой у яе засталіся як прыхільнікі, так і ворагі, ды засталася агульная памяць грамадзкага кантэксту, у якім адбывалася колішнія палітычныя бітвы і сутычкі паміж яе прыхільнікамі і ворагамі.
А што, калі час ідзе наперад, паміраюць старыя прыхільнікі і ворагі, нараджаюцца новыя, і паволі, але няўхільна мяняецца грамадзкі кантэкст? Ці магчыма вяртаньне?
Я дакладнага адказу на гэтае пытаньне ня ведаю.
Але мне прыгадваецца ў сувязі з гэтым мой паўгадовы побыт у Нью-Ёрку 20 гадоў таму, калі я зьбіраў матэрыялы для кніжкі пра беларускую эміграцыйную хвалю пасьля Другой сусьветнай вайны. Шмат хто з эмігрантаў тае хвалі распавядаў мне тую самую показку: У пачатку 1950-х у ЗША перакананьне маладых беларусаў аб тым, што яны хутка вернуцца на бацькаўшчыну, было настолькі моцнае, што яны, жэнячыся з амэрыканкамі, ляяльна папярэджвалі сваіх выбраньніц, што празь некалькі гадоў ім давядзецца пераяжджаць у Беларусь.
Я гаварыў з гэтымі эмігрантамі амаль паўвеку пасьля таго, як яны пакінулі Беларусь. Яны ўсё жылі ў Амэрыцы, у Амэрыцы былі ў іх ужо ня толькі дзеці і ўнукі, але часам і праўнукі. А кантэкст, які гэтыя эмігранты пакінулі ў Беларусі, нікому акрамя іх – і мяне, прынагоднага дасьледніка і аўтара кніжкі пра іх – ня быў цікавы.
Некаторыя зь іх вярнуліся ў Беларусь у пачатку 1990-х. Але – выключна як настальгічныя турысты.