Віцебскага актывіста КХП БНФ на “хуткай дапамозе” адвезьлі ў першы гарадзкі клінічны шпіталь. Ён шпіталізаваны ў кардыялягічнае аддзяленьне.
Паводле Сяргея Каваленкі, зранку ў яго ўпаў ціск, і дзяжурная фэльчарка выклікала “хуткую дапамогу”.
Актывіста тут жа паклалі “пад кропельніцу”, але Сяргей Каваленка яшчэ не прыняў канчатковага рашэньня, ці будзе ён спыняць галадоўку пратэсту.
Віцебскі апазыцыянэр галадуе на знак пратэсту супраць несправядлівых, на ягоную думку, арыштаў. Цяпер ён адбывае другі арышт запар і працягвае другую запар галадоўку пратэсту.
Першую галадоўку ён абвясьціў яшчэ 25 сакавіка. Напярэдадні яго затрымалі за тое, што ён выйшаў у цэнтар Віцебску з трыма бел-чырвона-белымі сьцягамі і скандаваў лёзунгі. У Чыгуначным райсудзе сьведкі-міліцыянты паказалі, што ён нецэнзурна лаяўся падчас затрымання. Сяргей Каваленка быў асуджаны на 7 сутак арышту.
1 красавіка актывіст выйшаў з ізалятару часовага ўтрыманьня, але тут жа быў затрыманы зноў. Крымінальна-выканаўчая інспэкцыя скіравала Сяргея Каваленку ў ізалятар часовага ўтрыманьня яшчэ на 15 сутак: яго абвінавацілі ў парушэньні рэжыму адбываньня прысуджанага летась пакараньня. Актывіст адбывае так званую «хатнюю хімію» — тры гады абмежаваньня волі «ўмоўна» пасьля вывешваньня бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы 7 студзеня мінулага году. Тады суд абвінаваціў яго ў супраціве міліцыянтам, якія яго затрымлівалі, і нанясеньні шкоды дзяржаўнай маёмасьці.
Парушэньнем рэжыму было прызнана мінулае адміністрацыйнае абвінавачаньне. Сяргей Каваленка распавёў, што на другі арышт нават не былі належным чынам аформлены дакумэнты: калі па яго прыехала “хуткая дапамога”, то ў ізалятары часовага ўтрыманьня не змаглі выдаць афіцыйнай паперы, на якой падставе ён тут знаходзіўся.