Новы допіс літаратурнага праекту да стагодзьдзя Чэслава Мілаша. Пры падтрымцы Міжнароднай сеткі літаратурных цэнтраў “Halma”і Эўрапейскага культурнага фонду.
Перад тым, як сказаць сваё першае слова ў чэскай літаратуры, Пэтра Гулава ад’ехала на год у далёкую Манголію. Дэбютавала ў 23 гады раманам “Памяць маёй бабулі”. Гэты нечаканы жаночы погляд на жыцьцё з мангольскай юрты чэская крытыка прызнала зьявай году ў літаратуры, а чытачы – кнігай 2002-га году.
Пэтра Гулава прызнаецца, што саромеецца пісаць назву сваёй пісьменьніцкай прафэсіі у анкетах, хаця да сваіх 32-х выдала ўжо шэсьць кніг прозы. Кожны раз гэтая апавядальніца, што з задавальненьнем называецца студэнткай, прымерваецца да іншай эпохі і да іншага геаграфічнага грунту. Раман “Цырк Les Mémoires” прыводзіць яе герояў у Амэрыку, а “Станцыя Тайга” ў расейскую Сібір, а дзея апошняга разгортваецца ў Кракаве, які, аднак, Кракаў толькі сымбалічна-ўяўны...
“На Ўсход я ежджу як ананімная падарожніца, чэрпаць натхненьне, на Захад прадаваць свае кнігі”, – кажа Пэтра. Пры падарожжах на Ўсход Пэтра немагла абмінуць Беларусі. У Менску пайшла ў музэй Вялікай айчыннай вайны, каб зразумець, чаму гэта для беларусаў так важна. “Мы, чэхі, вінныя беларусам іх спазнаньне", – разважае Пэтра. "Мы нават ня маем для беларусаў нейкіх стэрэатыпаў: калі немцаў трафарэтна абагульняем як нацыстаў, расейцаў як акупантаў, палякаў як гандляроў, то для беларусаў нічога ня маем. Беларусь ня толькі для нас, чэхаў, але і для сябе самой неадназначная, няясная, нявызначаная краіна”, – кажа Пэтра, адказваючы на маё пытаньне на прэзэнтацыі “Лістоў да Мілаша”.
Памятаю Пэтру на ранейшай сустрэчы з маладымі беларускімі літаратарамі ў Празе, якую вёў багеміст Сяргей Сматрычэнка. У даволі накураным піўным шынку ля ўваходу сядзеў здаравенны хлопец у майцы зь вялізнай “Пагоняй” і няньчыў паўгадовага сына Пэтры, пакуль яна адказвала на пытаньні. Аказалася, што гэта муж, а майку ён прывёз зь Беларусі як сувэнір. Чэскі хлопчык у руках у таты не рэагаваў на гармідар, спакойна разглядаючы вялікага белага каня...
Што нам дадзена фактам і месцам нашага нараджэньня, што ёсьць Эўропа, хто для каго заходнік і ўсходнік – піша Гулава ў лісьце Мілашу, дзе сярод іншага прызнаецца, чаму галасавала супраць пашырэньня Эўразьвязу і як яна змагаецца з выміраньнем Эўропы.
Зь Вільні пішуць Чэславу Мілашу і пра яго
З Прагі пішуць Чэславу Мілашу
Аляксандар Лукашук: Ліст да Мілаша
Перад тым, як сказаць сваё першае слова ў чэскай літаратуры, Пэтра Гулава ад’ехала на год у далёкую Манголію. Дэбютавала ў 23 гады раманам “Памяць маёй бабулі”. Гэты нечаканы жаночы погляд на жыцьцё з мангольскай юрты чэская крытыка прызнала зьявай году ў літаратуры, а чытачы – кнігай 2002-га году.
Пэтра Гулава прызнаецца, што саромеецца пісаць назву сваёй пісьменьніцкай прафэсіі у анкетах, хаця да сваіх 32-х выдала ўжо шэсьць кніг прозы. Кожны раз гэтая апавядальніца, што з задавальненьнем называецца студэнткай, прымерваецца да іншай эпохі і да іншага геаграфічнага грунту. Раман “Цырк Les Mémoires” прыводзіць яе герояў у Амэрыку, а “Станцыя Тайга” ў расейскую Сібір, а дзея апошняга разгортваецца ў Кракаве, які, аднак, Кракаў толькі сымбалічна-ўяўны...
“На Ўсход я ежджу як ананімная падарожніца, чэрпаць натхненьне, на Захад прадаваць свае кнігі”, – кажа Пэтра. Пры падарожжах на Ўсход Пэтра не
На Ўсход я ежджу як ананімная падарожніца, чэрпаць натхненьне, на Захад прадаваць свае кнігі.