Выступаючы ўчора ў Тартускім ўнівэрсытэце (Эстонія), прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі заявіў, што Польшча зьяўляецца прыхільніцай цьвёрдага курсу ў дачыненьні да ўладаў Беларусі:
“Нельга рабіць выгляд, што там не зьбіваюць людзей. Нельга рабіць выгляд, што мы ня бачым, што там няма дэмакратыі. Мы павінны ўжываць адназначныя крытэры для ацэнкі дзейнасьці ўлады і мець мужнасьць дапамагаць беларусам на шляху да дэмакратыі і свабоды”, – заявіў польскі прэзыдэнт, перадае wp.pl.
Польшча першая з краін Эўразьвязу ўвяла санкцыі ў дачыненьні да прадстаўнікоў беларускай улады ў адказ на разгон дэманстрацыі пратэсту 19 сьнежня 2010 г. Адначасова Польшча заявіла аб павелічэньні фінансавай дапамогі на разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці Беларусі, скасавала консульскі збор за выдачу нацыянальнай польскай візы для грамадзянаў Беларусі.
Сёньняшняя “Gazetа Wyborcza” надрукавала інтэрвію свайго беларускага карэспандэнта Андрэя Пачобута з былым кандыдатам у прэзыдэнты Алесем Міхалевічам, які атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.
Інтэрвію мае назву “Лукашэнка як тэрарыст” і зьявілася праз два дні пасьля таго, як супраць Пачобута распачалі крымінальную справу за абразу кіраўніка дзяржавы.