Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Польшчы заклікаў да салідарнасьці зь беларускай апазыцыяй


Прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі ў мястэчку Кузьніца на польска-беларускай мяжы
Прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі ў мястэчку Кузьніца на польска-беларускай мяжы
"У адказ на рэпрэсіі ўладаў Беларусі супраць апазыцыі, неабходна ўзмацняць салідарнасць зь ёй», – заявіў прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, выступаючы ў мястэчку Кузьніца на польска-беларускай мяжы.

Камароўскі таксама сказаў, што ўзмацненьне перасьледу беларускімі ўладамі апазыцыі перашкаджае нармальнаму супрацоўніцтву паміж польскім і беларускім дзяржавамі.

Гаворка ідзе, сярод іншага, і пра нежаданьне беларускага боку далучыцца да сыстэмы малога прыгранічнага руху, што дазваляе жыхарам прыгранічных рэгіёнаў наведваць суседнюю краіну без наяўнасьці візы.

"На нашу думку, беларускія ўлады дзейнічаюць насуперак інтарэсам уласных грамадзян, сярод якіх і прадстаўнікі польскай меншасьці. Але таксама гэта шкодзіць і беларусам, якія жывуць у Польшчы", – падкрэсьліў Камароўскі.

Прэзыдэнт Польшчы зьвярнуў увагу на тое, што ў Менску аднаму з удзельнікаў пратэстаў у дзень прэзыдэнцкіх выбараў ужо вынесьлі жорсткі прысуд, і заявіў, што Варшава, у рамках існага міжнароднага заканадаўства, будзе працягваць падтрымліваць тых грамадзян Беларусі, якія імкнуцца да пабудовы ва ўласнай дзяржаве грамадзянскай супольнасьці .

На наступным тыдні таксама польскі парлямэнт мае намер прыняць рэзалюцыю, у якой будуць рэзка асуджацца "грубыя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG