Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Браніслаў Камароўскі: Польшчы варта падтрымліваць апазыцыю ў Беларусі


Браніслаў Камароўскі
Браніслаў Камароўскі
Браніслаў Камароўскі кажа, што Польшча робіць для беларускай апазыцыі больш, чым якая-колечы з краінаў Эўразьвязу. Аднак "нічога зрабіць за беларусаў нельга, павінна сасьпець сытуацыя ў Беларусі, павінны сасьпець і эліты".

Камароўскі ня згодны з дакорам з боку кіраўніцтва польскай нацыянал-кансэрватыўнай партыі "Права і справядлівасьць" пра тое, што ўсходняя палітыка Польшчы пацярпела паразу ў Беларусі.

Прэзыдэнт Польшчы адзначыў, што зьнешняя палітыка павінна быць гнуткай. Паводле яго слоў, Польшча ўвесь час спрабуе нешта прадпрымаць, спадзеючыся, што гнуткасьць будзе праяўлена і другім бокам.

На тэрыторыі Беларусі пражываюць тысячы палякаў, і палітыка пад лёзунгам "не спрабуем, толькі вядзем перамовы" была б для іх забойчай, заявіў прэзыдэнт.

Камароўскі таксама сказаў, што адсутнасьць добрай праграмы ўсходняй палітыкі — гэта слабасьць Эўропы. Ён паведаміў, што імкнецца падкрэсьліваць важнасьць гэтага кірунку палітыкі ў гутарках з прадстаўнікамі заходніх суседзяў Польшчы — такіх, як Нямеччына і Францыя.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на Польскае радыё.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG