У чэрвені 2023 году Аляксандар Стараказьнікаў разглядаў грамадзянскі пазоў Міністэрства фінансаў і Генэральнай пракуратуры аб спагнаньні з фігурантаў «справы Nexta» — Сьцяпана Пуцілы, Яна Рудзіка і Рамана Пратасевіча — маёмаснай шкоды на агульную суму больш за 30 мільёнаў рублёў.
У той жа час, згодна зь інфармацыяй «Грамадзянскага кантролю судовай сыстэмы», Стараказьнікаў не прысудзіў ніводнага штрафу і ніводнага арышту.
Гэты судзьдзя вядомы тым, што ён удзельнічае ў камандзе «Што? Дзе? Калі?» Беларусь, ён нарадзіў у Віцебску, жанаты мае двух дзяцей.
Амаль тры месяцы таму яго ўзнагародзілі Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Беларусі.
Летась у лістападзе Аляксандар Стараказьнікаў сустракаўся са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту, на якой расказваў аб заканадаўстве і судовай практыцы ў сфэры абароны гонару і годнасьці і грашовай кампэнсацыі маральнай шкоды.
«Судзьдзя на прыкладах расказаў аб адміністрацыйнай адказнасьці за наўмыснае прыніжэньне гонару і годнасьці асобы. Ён зьвярнуў увагу на тое, што неабходна быць вельмі асьцярожнымі ў інтэрнэце, няварта выкарыстоўваць ненарматыўную лексыку ў розных чатах, бо гэта лічыцца публічнай зьнявагай і караецца паводле заканадаўства Беларусі», — адзначалася ў паведамленьні ўнівэрсытэту пасьля гэтай сустрэчы.
Звольнілі судзьдзю Балаболаву
У той жа час Аляксандар Лукашэнка вызваліўз пасады судзьдзі суда Наваполацку (Віцебская вобласьць) Зінаіду Балаболаву ў сувязі зь яе адстаўкай.
Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна» па выніках 2024 году Зінаіда Балаболава заняла другое месца ў сьпіс самых рэпрэсіўных судзьдзяў. Згодна зь інфармацыяй праваабаронцаў, судзьдзя разгледзела 268 адміністрацыйных спраў.
Згодна зь інфармацыяй «Грамадзянскага кантролю судовай сыстэмы», па выніках разгляду спраў яна агулам прысудзіла 202 343 рублёў штрафаў і 1089 сутак адміністратыўнага арышту.
За ўдзел у рэпрэсіях Зінаіду Балаболаву ўключылі ў санкцыйныя сьпісы Эўразьвязу і Канады.
Хто яшчэ сышоў у адстаўку
У адстаўку сышлі яшчэ трое судзьдзяў, якія ўдзельнічалі ў рэпрэсіях.
- Вольга Палуян, якая працавала старшынёй і судзьдзёй суда Магілёўскага раёну, у 2020 годзе асудзіла чатырох грамадзян Беларусі паводле 23.34 артыкулу на 1080 рублёў агулам і аднаго — на 8 дзён арышту.
- Алена Пруднікава, якая працавала судзьдзёй Менскага гарадзкога суда, зьліквідавала сваімі рашэньнямі грамадзкую ініцыятыву «Альтэрнатыва» і спыніла дзейнасьць прарасейскай арганізацыі «Русь маладая», якую доўгі час ачольваў Сяргей Лушч, у мінулым — прыхільнік нэапаганскай і нэанацысцкай сэкты.
- Алена Сініцкая, судзьдзя суда Шумілінскага раёну, якая ў 2022 і 2023 годзе вынесла тры выракі за нібыта «абразу» Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады. У 2019 годзе яна аштрафавала журналістаў Кастуся Жукоўскага і Андрэя Толчына за «правядзеньне інтэрвію» з жыхарамі Лунінца і іх разьмяшчэньні на тэлеканале «Белсат».
Форум