Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія Boeing выйграла тэндэр на выраб зьнішчальніка шостага пакаленьня F-47. ФОТА


Графічная візуалізацыя, прадастаўленая ВПС ЗША, паказвае плятформу самалёта новага пакаленьня F-47
Графічная візуалізацыя, прадастаўленая ВПС ЗША, паказвае плятформу самалёта новага пакаленьня F-47

Белы дом анансаваў перамогу карпарацыі Boeing у тэндэры на распрацоўку зьнішчальніка шостага пакаленьня.

Аб запыце прапаноў ВПС ЗША на такі самалёт аб’явілі ў 2023 годзе. Чакаецца, што Пэнтагон закупіць не меней як 200 такіх самалётаў.

Аб перамозе Boeing у тэндэры, названым Next Generation Air Dominance Fighter, паведаміў у пятніцу прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп сумесна з міністрам абароны Пітам Хэгсэтам. Зьнішчальнік паступіць на ўзбраеньне пад назовам F-47, піша Reuters.

ВПС ЗША хочуць атрымаць новы самалёт, што валодае далёкасьцю, хуткасьцю і прыхаванасьцю, якія дазводяць яму супрацьстаяць сучасным і пэрспэктыўным сыстэмам узбраеньня патэнцыйных супернікаў, напрыклад, Расеі і Кітая.

Мяркуецца, што гэтыя зьнішчальнікі будуць суправаджацца ў баявых вылетах аўтаматызаванымі бесьпілётнікамі-кампаньёнамі.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выступае з прамовай на выяве зьнішчальніка F-47 шостага пакаленьня, зьлева начальнік штаба ВПС ЗША Дэвід Алвін. Вашынгтон, 21 сакавіка 2025
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выступае з прамовай на выяве зьнішчальніка F-47 шостага пакаленьня, зьлева начальнік штаба ВПС ЗША Дэвід Алвін. Вашынгтон, 21 сакавіка 2025

Кошт кантракта на распрацоўку і першапачатковую вытворчасьць самалёта ацэньваецца ў 20 мільярдаў даляраў, паведамляе агенцтва Reuters. Кожны самалёт па прагнозах будзе каштаваць каля 300 мільёнаў даляраў, што азначае, агульны кошт праграмы можа перавысіць 80 мільярдаў.

У войсках F-47 заменіць F-22, распрацаваны карпарацыяй Lockheed Martin. Гэтая карпарацыя таксама ўдзельнічала ў тэндэры на новы зьнішчальнік, але прайграла яго.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG