Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зноў абвясьцілі аб праверцы баявой гатоўнасьці. Аб заканчэньні папярэдняй не паведамлялі


На вайсковых вучэньнях у Беларусі ў траўні 2022 году. Ілюстрацыйнае фота
На вайсковых вучэньнях у Беларусі ў траўні 2022 году. Ілюстрацыйнае фота

Адметна, што папярэдняя праверка баявой гатоўнасьці праводзілася з трэцяга лютага. 6 сакавіка ў Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб заключным яе этапе, але аб завяршэньні нічога не паведамлялася.

У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб пачатку 24 сакавіка новай праверкі баявой гатоўнасьці Ўзброеных сіл Беларусі.

Як адзначаецца ў паведамленьні, праверку на даручэньне Аляксандра Лукашэнкі пачаў Дзяржаўны сакратарыят Савета бясьпекі.

Згодна зь інфармацыяй Мінабароны, асабовы склад выканае комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы тэхнікі і ўзбраеньня да выкананьня навучальна-баявых задач, у тым ліку ажыцьцяўляць загрузку матэрыяльных сродкаў і ажыцьцявіць выхад на адзін з вайсковых палігонаў.

Для стварэньня абстаноўкі, набліжанай да баявой, з улікам досьведу «сучасных ваенных канфліктаў» сплянавана задзейнічаньне як ударных, так і выведных дронаў, а таксама авіяцыі.

25 сакавіка адбудзецца інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі. У яе часе ў цэнтральнай частцы гораду на асобных участках праспэкту Незалежнасьці і праспэкту Пераможцаў будзе ўводзіцца кароткачасовае абмежаваньне руху ўсіх відаў транспарту, уключаючы грамадзкі.

Кіраўніцтва Беларусі падтрымала агрэсію Расеі супраць Украіны і дазволіла скарыстаць вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў мірных гарадоў Украіны, ахвярамі якіх сталі дзясяткі тысяч цывільных украінцаў.

Беларусь, пачынаючы з 2022 году, практычна ў бесьперапынным рэжыме праводзіць вайсковыя вучэньні на сваёй тэрыторыі, у Расеі і ў іншых краінах АДКБ.

Украіна закрыла мяжу зь Беларусьсю, спыніла гандаль, арыштавала маёмасьць і прадукцыю беларускіх прадпрыемстваў і пачала ўмацоўваць сваю мяжу на беларускім кірунку, каб зрабіць немагчымым паўторны наступ расейскіх войскаў зь беларускай тэрыторыі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG