Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні ў доме, дзе месьцілася закрытая польская арганізацыя, цяпер расейскае консульства


Будынак у Горадні, дзе цяпер расейскае генэральнае консульства
Будынак у Горадні, дзе цяпер расейскае генэральнае консульства

Генэральнае консульства Расеі ў Горадні пераехала ў дом, які раней займалі закрытая ў 2022 годзе арганізацыя Polska Macierz Szkolna і беларускія грамадзкія арганізацыі.

Будынак на вуліцы Будзённага забралі пасьля закрыцьця арганізацыяў, а цяпер там будуць працаваць расейскія дыпляматы, піша Hrodna.Life.

Таксама раней у будынку пад адрасам Гараднічанская, 40 у Горадні працаваў грамадзкі ліцэй імя Элізы Ажэшкі, дзе вывучалі польскую мову.

У 2023 годзе нерухомасьць на вуліцы Будзённага выкупіў новы ўладальнік. А з 24 сакавіка там пачало прымаць наведнікаў расейскае генэральнае консульства.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG