Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль вывеў войскі з калідора ў цэнтральнай частцы сэктара Газа


Калідор Нецарым у цэнтральнай частцы сэктара Газа, 9 лютага 2025
Калідор Нецарым у цэнтральнай частцы сэктара Газа, 9 лютага 2025

Ізраільская армія завяршыла вывад войскаў з калідора Нецарым у цэнтральнай частцы сэктара Газа, выконваючы ўмовы пагадненьня аб спыненьні агню.

Ізраільскія падразьдзяленьні засталіся ў Філадэльфійскім калідоры, разьмешчаным уздоўж мяжы сэктара Газа і Эгіпту. Гэты раён уключае кантрольна-прапускны пункт «Рафах», а таксама буфэрную зону бясьпекі па пэрымэтры сэктара.

Ізраільскія СМІ і тэлеграм-каналы паведамляюць, што пасьля вываду ізраільскіх падразьдзяленьняў з калідора Нецарым дзясяткі жыхароў Газы былі заўважаны на адлегласьці прыкладна 300 мэтраў ад памежнай агароджы насупраць кібуца Нір-Оз, на які быў учынены напад 7 кастрычніка 2023 года.

Ізраільскія вайскоўцы адкрылі папераджальны агонь. Па словах вайскоўцаў, знаходжаньне жыхароў Газы ў раёне Нір-Оза парушае ўмовы пагадненьня Ізраіля і ХАМАС.

Раней прэм’ер-міністар Ізраіля Біньямін Нэтаньягу заявіў, што Ізраіль зьнішчыць палестынскую групоўку ХАМАС, прызнаную тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе, і верне ўсіх закладнікаў, якія застаюцца ў Газе. Па словах прэмʼера, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп цалкам падтрымлівае гэтыя пляны.

Трамп таксама агучваў ідэю перасяленьня жыхароў Газы на час аднаўленьня сэктара ў іншыя краіны, гатовыя прыняць палестынцаў. Гэтую ідэю рэзка крытыкуюць прадстаўнікі арабскіх краінаў.

27 лютага па ініцыятыве караля Ярданіі Абдалы II павінен прайсьці саміт Лігі арабскіх дзяржаў, на якім будзе абмяркоўвацца прапанова Трампа. Удзельнікі павінны выпрацаваць адзіную пазыцыю арабскіх краінаў па гэтым пытаньні. Плянуецца таксама экстранае скліканьне Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва, прысьвечанае гэтаму пытаньню.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG