Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 50 гадоў Альгерду Бахарэвічу


Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч

Падзеі 31 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

31 студзеня 1975 году ў Менску нарадзіўся папулярны беларускі пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч. Першыя тэксты пачаў публікаваць яшчэ на пачатку 1990-х гадоў. Быў адным з заснавальнікаў літаратурна-мастацкага руху «Бум-Бам-Літ». Аўтар шэрагу вядомых кніг, перакладзеных на розныя мовы сьвету. Сюжэты неаднойчы ўвасабляліся ў тэатральныя пастаноўкі.

Сярод асноўных твораў — «Праклятыя госьці сталіцы», «Сарока на шыбеніцы», «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча», «Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікненьня», «Дзеці Аліндаркі», «Апошняя кніга пана А.», «Сабакі Эўропы» і іншыя.

У гэты дзень

1563Іван Жахлівы пачаў аблогу Полацку.

1918 — у Петраградзе пры СНК РСФСР утвораны Беларускі нацыянальны камісарыят на чале з Аляксандрам Чарвяковым. Белнацкам — у процівагу ўраду БНР — вёў агітацыйную, культурна-асьветніцкую, выдавецкую працу, прапагандуючы ідэю стварэньня беларускай савецкай дзяржавы. Ажыцьцяўляў масавую агітацыю і прапаганду ідэй савецкай улады.

Аляксандар Чарвякоў
Аляксандар Чарвякоў

1918 — Савецкая Расея перайшла на грыгарыянскі каляндар. Пасьля 31 студзеня настала 14 лютага.

1943 — нацысты зьнішчылі гета ў Пружанах.

1946 — «выклятыя жаўнеры» з аддзелу Бурага забілі 30 праваслаўных фурманаў з 12 вёсак на Гайнаўшчыне, якія на загад улады паехалі ў пушчу нарыхтоўваць дровы для школы.

1957 — у Менску заснаваны Дзяржаўны музэй Беларусі (цяпер Нацыянальны музэй гісторыі і культуры Беларусі).

Нацыянальны музэй гісторыі і культуры
Нацыянальны музэй гісторыі і культуры

2020 — Вялікая Брытанія выйшла з Эўрапейскага Зьвязу.

Сьцяг Вялікай Брытаніі прыбіраюць з флягштоку перад будынкам Эўрапарлямэнту ў Брусэлі, 31 студзеня 2020
Сьцяг Вялікай Брытаніі прыбіраюць з флягштоку перад будынкам Эўрапарлямэнту ў Брусэлі, 31 студзеня 2020

У гэты дзень нарадзіліся

1833 Станіслаў Сільвястровіч, у 1863 годзе паўстанцкі начальнік Горадзенскага ваяводзтва.

1892Алесь Гурло, беларускі паэт, празаік, перакладнік, лінгвіст. Удзельнік штурму Зімовага палаца ў Пецярбургу, сябра Тэрміналягічнай камісіі АН Беларусі.

1926 Міхась Міцкевіч, сын Якуба Коласа, зьберагальнік ягонае спадчыны і памяці.

1929Анатоль Грыцкевіч, беларускі гісторык.

1935 Кэндзабура Оэ, японскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1946Мікола Купава, беларускі мастак-графік, дзяяч нацыянальнага адраджэньня.

Мікола Купава
Мікола Купава

1975Альгерд Бахарэвіч, пісьменьнік, аўтар РС.

У памяці

1930 Бэнэдыкт Дыбоўскі, заоляг, прыродазнаўца, лекар, публіцыст, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў. Адпраўлены расейцамі на катаргу ў Сыбір.

1940Зьміцер Прышчэпаў, дзяржаўны дзяяч, наркам земляробства ў БССР у 1920-х гадох, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

2005 Кастусь Рамановіч, удзельнік падпольнага Саюзу вызваленьня Беларусі ў Наваградку, вязень савецкіх канцлягераў.

2013Мікалай Амельяновіч, беларускі дзяржаўны дзяяч, першы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG