Дата дня
28 студзеня 2014 году памёр Генадзь Грушавы, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце ХІІ скліканьня, стваральнік і кіраўнік дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобылю». Разам з жонкаю Ірынай яны арганізавалі лячэньне і аздараўленьне беларускіх дзетак за мяжою, а таксама дастаўку ў Беларусь тысяч тон гуманітарнай дапамогі: лекаў, мэдычнага абсталяваньня, чыстай ад радыяцыі ежы.
Дзень у гісторыі
1573 — утвораная Варшаўская канфэдэрацыя, якая выступала ў абарону рэлігійнай свабоды ў Рэчы Паспалітай.
1577 — кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Магiлёву і Мазыру магдэбурскае права і герб.
1588 — Жыгімонт ІІІ Ваза зацьвердзіў Трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага.
1820 — Расейская экспэдыцыя на шлюпах «Усход» і «Мірны» адкрыла Антарктыду.
1919 — Марк Шагал адкрыў Віцебскую мастацкую вучэльню.
1994 — старшынём Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня абралі Мечыслава Грыба.
У гэты дзень нарадзіліся
1781 — Юзаф Дашчынскі, піяніст і кампазытар.
1888 — Целясьцiн Бурстын, матэматык, акадэмік АН Беларусі, ахвяра сталінізму.
1889 — Язэп Мамонька, беларускі палітычны дзяяч, ахвяра сталінізму.
1903 — Іван Былінскі, дзяржаўны дзяяч БССР.
1919 — Павал Кармунін, народны артыст Беларусі.
1940 — Леанід Дайнека, беларускі пісьменьнік.
1943 — Міхаіл Пташук, беларускі кінарэжысэр, народны артыст Беларусі.
1955 — Нікаля Сарказі, прэзыдэнт Францыі ў 2007–2012 гадах.
У памяці
1996 — Ёсіф Бродзкі, расейскі і амэрыканскі паэт, эсэіст, драматург, перакладчык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.
2002 — Астрыд Ліндгрэн, швэдзкая дзіцячая пісьменьніца.
2004 —Леанід Побаль, беларускі археоляг.
2014 — Генадзь Грушавы, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце ХІІ скліканьня, стваральнік і кіраўнік дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобылю».
2017 — Аляксандар Ціхановіч, сьпявак, народны артыст Беларусі.
2018 — Нэлі Багуслаўская, эстрадная сьпявачка.