Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чатыры прыклады, калі фаервэркі не спрацавалі як трэба. ВІДЭА


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Фаервэркі вядомыя яшчэ ад 7-га стагодзьдзя, калі ў старажытным Кітаі падчас рытуалаў зь іх дапамогай нібыта адганялі злых духаў. Старажытныя кітайскія хронікі паведамлялі, што часам ад гэтай раньняй піратэхнікі пачыналіся пажары, а людзі атрымлівалі апёкі.

Сучасная піратэхніка можа быць вельмі прыгожым відовішчам, але яна дагэтуль рэгулярна робіць шкоду. Вось некалькі прыкладаў.

Эдынбург, Шатляндыя, 2012

На фэстывалі ў сталіцы Шатляндыі адна з ракетаў ударылася аб тэхнічную канструкцыю і ўпала ў скрыню з іншымі ракетамі. Усё выбухнула адначасова і выклікала вялікую паніку сярод гледачоў. На шчасьце, ніхто не пацярпеў.

Таўндзі, М’янма, 2012

У М’янме ў лістападзе традыцыйна сьвяткуюць завяршэньне сэзону дажджоў. Звычайна на гэтае сьвята ў паветра запускаюць шарыкі са сьвечкамі. Але гэтым разам кош паветранага шару нагрузілі піратэхнікай, якая выбухнула нізка над зямлёй. Гэтым разам абышлося без ахвяраў, але ў 2014 годзе пасьля падобнага выпадку два чалавекі загінулі.

Валенсія, Гішпанія, 2013

На гішпанскім фэстывалі La Mascletá нават заплянаваныя выбухі могуць напалохаць, але вялікага выбуху у канцы не чакаў ніхто. Зноўку ж, пацярпелых, на шчасьце, не было.

Лос-Анджэлес, ЗША, 2013

Каля 10 тысяч чалавек сабраліся на сьвяткаваньне Дня незалежнасьці ЗША ў прыватным ранча каля Лос-Анджэлесу. Некалькі фаервэркаў выпадкова выбухнулі на зямлі, непадалёк ад гледачоў, якія стаялі на аўтамабільнай паркоўцы. Тады паведамлялася што некалькі дзясяткаў чалавек атрымалі дробныя пашкоджаньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG