Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне: ва Ўкраіне зьменшылася колькасьць грамадзян, гатовых трываць цяжар вайны да перамогі


Украінскія вайскоўцы на тэрыторыі вызваленай ад расейцаў Чарнігаўскай вобласьці ў красавіку 2022 году. Ілюстрацыйнае фота
Украінскія вайскоўцы на тэрыторыі вызваленай ад расейцаў Чарнігаўскай вобласьці ў красавіку 2022 году. Ілюстрацыйнае фота

Выканаўчы дырэктар КМІС Антон Грушэцкі, камэнтуючы вынікі апытаньні, адзначыў, што гэтая тэндэнцыя зьяўляецца трывожнай і патрабуе ўвагі ўлады і грамадзтва.

Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялёгіі (КМІС) абнародаваў вынікі сацыялягічнага апытаньня аб стаўленьні ўкраінцаў да вайны, згодна зь якімі колькасьць грамадзян, гатовых трываць цяжар вайны, колькі спатрэбіцца, скарацілася да 57%.

«Ад пачатку ўварваньня да лютага 2024 году сытуацыя практычна не зьмянялася: стабільна прыблізна 71-73% адказвалі, што яны гатовы трываць вайну столькі, колькі будзе патрэбна. [...] У той жа час паміж лютым і кастрычнікам 2024 году мы ўпершыню зафіксавалі скарачэньне часткі тых, хто гатовы цярпець столькі, колькі будзе патрэбна, — да 63%», — адзначаецца ў апублікаваным 2 студзеня паведамленьні інстытуту па выніках дасьледаваньня.

Аднак аўтары дасьледаваньня адзначылі, што з 12% да 18% павялічыўся лік тых грамадзян, каму «цяжка сказаць», колькі часу яны гатовыя трываць, а частка тых, хто кажа пра больш кароткі пэрыяд (ад некалькіх месяцаў да паўгода) зьмянілася неістотна — 21% у сьнежні супраць 18% у пачатку кастрычніка.

Такім чынам, паводле сацыёлягаў, паміж кастрычнікам і сьнежнем пераважна адбылося не скарачэньне ўласна запасу трываласьці ўкраінцаў, а павялічылася няпэўнасьць, якая адлюстроўвае сукупнасьць вонкавых чыньнікаў, у тым ліку выбараў у ЗША, і ўнутраных абставін.

Выканаўчы дырэктар КМІС Антон Грушэцкі, камэнтуючы вынікі апытаньні, адзначыў, што гэтая тэндэнцыя ўсё ж зьяўляецца трывожнай і патрабуе ўвагі ўлады і грамадзтва.

«Тым больш мы бачым, што гатоўнасьць трываць ня зводзіцца да сацыяльна-эканамічных умоў, а насамрэч іншыя чыньнікі больш важкія і вызначаюць запас трываласьці насельніцтва. Разам з тым, улічваючы нэгатыўныя, а часам і ледзь не апакаліптычныя, «прагнозы, якія выказваліся датычна Ўкраіны і ўкраінцаў цягам 2024 году, па стане на сьнежань 2024 году ўкраінцы дэманструюць высокую ўстойлівасьць і даволі моцную волю змагацца далей», — адзначыў Антон Грушэцкі.

КМІС 2–17 сьнежня 2024 году на аснове выпадковай выбаркі мабільных тэлефонаў ва ўсіх рэгіёнах Украіны, за выключэньнем акупаваных Расеяй, апытаў 985 рэспандэнтаў ва ўзросьце ад 18 гадоў.

У звычайных абставінах статыстычная хібнасьць не перавышае 4,1% для паказьнікаў, блізкіх да 50%, 3,5% — для паказьнікаў, блізкіх да 25%, і 2,5% — для паказьнікаў, блізкіх да 10%. Сацыёлягі зьвярнулі ўвагу, што ва ўмовах вайны дадаюцца іншыя адхіленьні, але яны мяркуюць, што атрыманыя вынікі ўсё роўна захоўваюць высокую рэпрэзэнтатыўнасьць і дазваляюць дастаткова надзейна аналізаваць настроі ў грамадзтве.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG