Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 105 гадоў з дня нараджэньня Айзэка Азімава


Айзэк Азімаў
Айзэк Азімаў

Падзеі 2 студзеня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дата дня

2 студзеня 1920 году нарадзіўся Айзэк Азімаў, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст. Азімаў нарадзіўся ў вёсцы Пятровічы, якая ў той час адносілася да БССР (цяпер у Смаленскай вобласьці Расеі). У 1923 годзе сям’я Азімавых эмігравала ў ЗША.

Таксама ў гэты дзень

1518 — Францішак Скарына выдаў у Празе кнігу Эклезіяста.

1793 — адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай.

1839 — ​Люі Дагер зрабіў першы фатаздымак Месяца.

1843 — у Дрэздэне адбылася першая пастаноўка опэры Рыхарда Вагнэра «Лятучы галяндзец».

1981 — у Менску заснавалі выдавецтва «Юнацтва».

У гэты дзень нарадзіліся

1920 — Айзэк Азімаў, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст. Азімаў нарадзіўся ў вёсцы Пятровічы, якая ў той час адносілася да БССР (цяпер у Смаленскай вобласьці Расеі). У 1923 годзе сям’я Азімавых эмігравала ў ЗША.

1928 — Уладзімер Цьвірка, дзяяч беларускай эміграцыі, журналіст, дырэктар Радыё Свабода.

1932 — Базыль Белаказовіч, польскі літаратуразнавец, доктар філялёгіі, прафэсар. Дасьледаваў беларускую літаратуру XIX стагодзьдзя, творчасьць польска-беларускіх пісьменьнікаў, беларускія тэмы і матывы ў польскай літаратуры і польскія ў беларускай.

1956 — Валянцiна Пархоменка, сьпявачка, цяпер жыве ў ЗША.

1958 — Віталь Каракорскі, беларускі і габрэйскі дзяяч у Вільні, журналіст і пісьменьнік, аўтар Радыё Свабода.

У памяці

1864 — Ігнат Здановіч, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863–1864 гг. у Беларусі і Літве, паўстанцкі начальнік Вільні. Павешаны публічна ў Вільні на Лукіскай плошчы.

1880 — у Францыі ад сухотаў памёр Браніслаў Залескі, мастак і пісьменьнік.

1919 — Апалёнія Серакоўская, удзельніца паўстаньня 1863 году, жонка Зыгмунта Серакоўскага, аўтарка мэмуараў.

1946 — Фабіян Абрантовіч, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзяяч, тэарэтык і практык нацыянальнага ўніяцтва. У канцы верасьня 1939 году быў арыштаваны савецкімі органамі бясьпекі і больш за 5 гадоў правёў у зьняволеньні. Памёр ад катаваньняў у Бутырскай турме. Месца пахаваньня невядомае.

1950 — Юзаф Ядкоўскі, археоляг, нумізмат, краязнаўца, дасьледнік гісторыі Горадзеншчыны. У 1922 годзе заснаваў у Горадні гістарычна-археалягічны музэй.

1974 — Міхась Станюта, мастак, бацька Стэфаніі Станюты.

1986 — Уладзімер Тарасевіч, каталіцкі сьвятар-бэнэдыктынец, біскуп, доктар багаслоўя, апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў на Захадзе.

2019 — Юры Туронак, доктар гісторыі. Пахаваны ў Варшаве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG