У 1964 годзе ўраджэнец Беларусі, славуты амэрыканскі пісьменьнік-фантаст Айзэк Азімаў, апублікаваў эсэ «Наведваньне сусьветнай выстаўкі 2014», у якім пастараўся прадказаць, якімі здабыткамі тэхналёгіі будуць карыстацца людзі ў наш час, гэта значыць, праз 50 гадоў ад часу публікацыі ягонага тэксту.
Прапануючы вам кароткі агляд прадказаньняў Азімава, правільных і памылковых, мы адначасова зьвярнуліся да брытанскага інжынэра і футуроляга Іэна Пірсана з просьбай спрагназаваць, як будзе выглядаць жыцьцё праз наступныя 50 гадоў, гэта значыць, у 2064 годзе.
Азімаў прадказваў, што ў наш час чалавецтва будзе вырашаць свае жыльлёвыя праблемы, будуючы жытло пад зямлёю або пад вадою. Пакуль што, нічога падобнага не назіралася.
Пірсан жа прадказвае, што праз 50 гадоў на зямлі ўзьнікнуць «мэгаполісы» з насельніцтвам да 50 мільёнаў. Тэхналёгія і новыя, вельмі моцныя і трывалыя матэрыялы (такія, прыкладам, як графэн), паводле Пірсана, дазволяць інжынэрам будаваць штораз вышэйшыя будынкі, якія мусяць памясьціць штораз большую колькасьць глябальнага насельніцтва.
Азімаў, аўтар кнігі «Я, робат», бачыў, як карысьць ад разьвіцьця робататэхнікі, так і небясьпеку. Пісьменьнік-фантаст быў адным з першых, хто папярэджваў аб этычных дылемах, зьвязаных з наданьнем штучнага інтэлекту робатам і магчымым іх выкарыстаньнем на шкоду людзям.
Пірсан лічыць, што робататэхніка – гэта дзялянка, у якой у апошнім часе наступіў велізарны прагрэс. Ён кажа, што робат будучыні будзе вельмі складаным мэханізмам і зусім непадобным на мэталічныя машыны, якія сёньня можна пабачыць у футурыстычных фільмах. На яго думку, робаты 2064 году будуць андроідамі, чый інтэлект будзе знаходзіцца ў асноўным ня ў іх целе, а ў кампутэрнай сетцы, якая будзе імі кіраваць.
Азімаў быў празьмерна аптымістычны ў сваім прадказаньні, што ў наш час ужо будуць працаваць электрастанцыі, абапёртыя на прынцыпе ядзернага сынтэзу. Ён таксама ня меў рацыі, прадказваючы, што вялікія прасьцягі пустэльняў сьвету будуць пакрытыя батарэямі буйнамаштабных сонечных электрастанцый.
У 2064 годзе, кажа Пірсан, абодва варыянты будуць асноўнымі крыніцамі энэргіі ў сьвеце.
Азімаў прадказваў, што найцікавейшымі экспанатамі сусьветнай выставы 2014 году будуць малыя «аўтамабілі-робаты», якія рухаюцца, не кранаючыся зямлі.
Пірсан лічыць, што будучыня транспарту належыць аўтаматычна кіраваным аўтамабілям, але якія ўсё ж будуць езьдзіць па дарогах, а не лунаць над зямлёй. Паводле брытанскага футуроляга, разьвіцьцё тэхналёгіі і аўтаматычная сыстэма кіраваньня праз 50 гадоў дазволіць памясьціць на дарогах у 75 разоў болей аўтамашынаў, чым цяпер.
Азімаў, цалкам слушна, прадказваў зьяўленьне ў наш час фільмаў 3D, хоць ня быў у змозе ўявіць сабе, што прагляд такіх фільмаў будзе магчымы і дома, у хатнім кінатэатры.
Пірсан прадказвае, што ў 2064 годзе па-ранейшаму будуць існаваць такія традыцыйныя формы забавы, як кіно, тэатар, канцэрты. Але некаторыя рэчы, на ягоную думку, зьменяцца:
«Сродкі дастаўкі забавы, вядома, будуць зьмяняцца адначасова з удасканаленьнем тэхналёгіі. У 2064 годзе, калі вы падумаеце пра нейкі музычны твор, ён пачне прайгравацца ўнутры вашай галавы! Іншым тыпам забавы у 2064 годзе, якога няма цяпер, будзе злучваньне вашых мараў з марамі іншых асобаў».
У сваім эсэ Азімаў не закранаў гендэрнага пытаньня.
Пірсан, адзначаючы значны прагрэс ў гарманальнай тэрапіі і хірургіі, лічыць, што праз паўстагодзьдзя уяўленьні чалавецтва аб тым, што значыць быць мужчынам або жанчынай, кардынальна зьменяцца. На ягоную думку, у 2064 годзе чалавек зможа выбіраць сабе пол з дня на дзень. Традыцыйны падзел на мужчын і жанчын стане вельмі размытым.
Азімаў правільна вызначыў дэмаграфічны выбух як адну з найбольш актуальных праблемаў у наш час, адзначыўшы пры тым, што людзі будуць жыць штораз даўжэй. Тое, чаго ён ня быў у стане ўявіць сабе, датычыць пытаньня вечнага жыцьця або, паводле вызначэньня Іэна Пірсана, «электроннай неўміручасьці». Брытанскі інжынэр і футуроляг кажа, што ў недалёкай будучыні тэхналёгія дазволіць падтрымаць жыцьцё чалавечага розуму (мозгу) нават пасьля сьмерці цела. Гэта стане магчымым, лічыць брытанец, пасьля падключэньня мозгу да штучных органаў або ўключэньня яго ў кампутэрную сетку.

ЖЫТЛО

РОБАТАТЭХНІКА

ЭНЭРГІЯ

ТРАНСПАРТ

ЗАБАВА

ГЕНДЭРНЫЯ АДНОСІНЫ
У сваім эсэ Азімаў не закранаў гендэрнага пытаньня.
Пірсан, адзначаючы значны прагрэс ў гарманальнай тэрапіі і хірургіі, лічыць, што праз паўстагодзьдзя уяўленьні чалавецтва аб тым, што значыць быць мужчынам або жанчынай, кардынальна зьменяцца. На ягоную думку, у 2064 годзе чалавек зможа выбіраць сабе пол з дня на дзень. Традыцыйны падзел на мужчын і жанчын стане вельмі размытым.
НЕЎМІРУЧАСЬЦЬ