Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зарэгістравалі выпадкі ліхаманкі дэнге і малярыі


Вакцынацыя. Ілюстрацыйнае фота
Вакцынацыя. Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя Беларусі зарэгістравала ў 2023 годзе некалькі выпадкаў рэдкіх захворваньняў — чатыры выпадкі ліхаманкі дэнге і восем выпадкаў малярыі, цытуе намесьніка міністра аховы здароўя — галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара Аляксандра Тарасенку Sputnik.

«На жаль, выяўляюцца завозныя выпадкі. Мы фіксавалі завоз у 2023 годзе чатырох выпадкаў ліхаманкі дэнге, у васьмі выпадках — малярыі. Два выпадкі зарэгістравалі ў чэрвені і сьнежні ў Магілёўскай вобласьці. Ачагі ліквідаваныя», — заявіў Аляксандар Тарасенка перад паседжаньнем Рады па біябясьпецы.

Па словах Тарасенкі, можна вылучыць як вонкавыя пагрозы па біябясьпецы для людзей, жывёл, флёры і фаўны, так і ўнутраныя. Апошнія правакуюць захворваньні на лептастыроз, тулярэмію і іншыя.

Неспрыяльная сытуацыя з улікам рызык распаўсюджваньня розных захворваньняў складаецца ў Цэнтральнай і Паўднёвай Афрыцы, Паўднёвай Амэрыцы, а таксама Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Міністэрства аховы здароўя Беларусі на сталай аснове праводзіць маніторынг, каб не дапусьціць выпадкаў завозу і распаўсюджваньня небясьпечных захворваньняў.

«Інфармуем насельніцтва, у тым ліку праз турапэратараў. Па ўнутраных пагрозах таксама праводзіцца маніторынг, каб жыхары рэспублікі ведалі, на якой тэрыторыі канкрэтна ёсьць захворваньне», — падкрэсьліў намесьнік міністра.

Ён адзначыў, што на межах Беларусі з Польшчай, Латвіяй і Літвой ажыцьцяўляецца санітарны кантроль як фізычных асоб, так і грузаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG