Вольга Зазулінская, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях, кіраўніца фонду «Краіна для жыцьця», расказала, чым гэты маратон будзе адрозьнівацца ад папярэдняга, а таксама як яна бачыць сваю асноўную задачу як прадстаўніца АПК у сацыяльных пытаньнях, а таксама пра гуманітарны сьпіс палітвязьняў.
Глядзіце размову на відэа цалкам
Тут фрагмэнты гутаркі
— Колькі палітвязьняў цяпер у гуманітарным сьпісе палітвязьняў? І колькі людзей з гэтага сьпісу былі памілаваныя?
— З гуманітарным сьпісам я працую нядоўга як прадстаўніца АПК. Таму лепей пра гэта ў праваабаронцаў пытацца, якія працавалі да мяне з гэтым сьпісам. На сёньня ў пашыраным сьпісе 200+ чалавек знаходзіцца, як і было. Няшмат паменшылася колькасьць. У экстранным сьпісе 30+ чалавек.
— Можаце патлумачыць, што такое экстранны сьпіс?
— Гэта тыя людзі, якім трэба сёньня ўжо выходзіць. Гэта людзі, якіх мы павінны ратаваць. Сёньня. Учора. Тыдзень таму. Месяц таму. Прозьвішчы людзей з гэтага сьпісу я не магу агучыць. Гэта сэнсытыўная інфармацыя, зь ёю працуюць праваабаронцы. Марыя Калесьнікава ў гэтым сьпісе ёсьць. (Размова запісвалася да таго, як стала вядома пра сустрэчу Марыі Калесьнікавай з бацькам — РС)
— Што можа паўплываць на вызваленьне палітвязьняў?
— Палітвязьні ёсьць сёньня таму, што гэта дакладна выгадна рэжыму. Калі б не было выгадна, іх не было б увогуле... Я ня ведаю, як мы можам паўплываць, таму што я ня ведаю, якія ў нас ёсьць эфэктыўныя інструмэнты на сёньня.
— Цяпер актыўна абмяркоўваецца фармат, удзельнікі, патэнцыйныя вынікі новага маратону салідарнасьці ў падтрымку палітвязьняў. Раскажыце, што плянуецца? Чым гэты маратон будзе адрозьнівацца ад таго, што праводзіла ваша папярэдніца ў Аб’яднаным пераходным кабінэце Вольга Гарбунова летам 2023 году?
— Ня ведаю, як гэта назваць — ці гэта будзе маратон, ці гэта будзе фінальнае мерапрыемства, фінальны пункт эстафэты салідарнасьці зь Беларусьсю, якая ўжо сёньня праходзіць у розных краінах. Беларусы ладзяць розныя івэнты і расказваюць пра Беларусь, пра тое, што сёньня адбываецца. Створаная працоўная група. Мне не хацелася б забягаць наперад. Трошкі пачакаем, неўзабаве зьявіцца інфармацыя. Хачу падзякаваць усім тым людзям, якія ладзілі папярэдні маратон. Я не лічу, што гэта быў праект аднаго чалавека, гэта вынік нашай сумеснай працы — СМІ, арганізацый, фондаў, усёй беларускай супольнасьці. Мы ўсе разам зрабілі гэты маратон.
Першае, чым ён будзе адрозьнівацца ад маратону лета 2023 году, — ён ня будзе належаць нікому аднаму — ні прадстаўніцтву АПК, ні СМІ, ні нейкай арганізацыі. Ён будзе нашым агульным сумесным праектам. Трэба адзначыць, што СМІ — асноўныя актары ў мерапрыемстве, якое адбудзецца.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум