Пра праблемы кіраўніка «Белсату» і будучыню каналу мы парамаўлялі ў эфіры «ПіКу Свабоды» зь яго кіраўніком.
Нягледзячы на ўсе складанасьці, зьмяншэньне амаль на траціну фінансаваньня, Белсат нядаўна распачаў восеньскі сэзон і рыхтуецца да новага году. Ад часткі праграмаў, па словах Дзікавіцкага, давядзецца адмовіцца.
«Але мы хочам распачаць супрацу зь беларускімі творцамі, якія зараз знаходзяцца за мяжой. Некаторыя зь іх робяць відэакантэнт. Таксама хочам прыняць некаторыя прапановы звонку, каб даць ім фінансаваньне і экран. Бюджэт зараз амаль на траціну меншы, чым спачатку плянавалася, але нам удалося давесьці да сытуацыі, калі ў прынцыпе нам хапае сродкаў. Вядома, давялося нешта скараціць, напрыклад колькасьць сэрый, або частку праграм з жывога эфіру перавесьці ў запіс, бо гэта каштуе таньней. Але масавых звальненьняў удалося пазьбегнуць. За паўгода мы мусілі разьвітацца з 5 асобамі, і гэта была ня наша воля, а вышэйшае кіраўніцтва Польскай тэлевізіі», — расказвае Дзікавіцкі.
Цалкам размову глядзіце ў відэафармаце на Youtube.
Паводле плянаў МЗС Польшчы, «Белсат» неўзабаве мае стаць часткай новай структуры ўнутры польскай тэлевізіі. Тэлеканал аб’яднаецца зь міжнародным каналам TVP World. Вяшчаньне там, апрача ангельскай, будзе па-беларуску, нямецку, расейску і ўкраінску. Расейскамоўнае вяшчаньне Белсату аддзеліцца ад «Белсату». Адбыцца гэта мусіць увесну наступнага году.
«"Белсат" застанецца выключна па-беларуску. Расейскі кантэнт аддзеліцца. Гаворка ідзе пра 6-8 гадзінаў, якія будуць паўтарацца. Але канкрэтыкі пакуль няма. Ад спадарожніка мы таксама не адмаўляемся, на шчасьце. Людзі, якія не да канца ведалі сытуацыю там, куды мы вяшчаем, мелі такія пляны. Але іх удалося пераканаць», — дадае кіраўнік «Белсату».
У рамках рэарганізацыі, хутчэй за ўсё, зьнікне пасада дырэктара каналу. Замест гэтага можа зьявіцца галоўны рэдактар, які фармальна будзе кіраваць камандай. Аднак канчатковы плян рэарганізацыі «Белсату» дагэтуль невядомы.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум