Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абаронцы права на аборты саступілі ў Флорыдзе, але перамаглі ў трох іншых штатах


Акцыя за спыненьне забароны на аборты
Акцыя за спыненьне забароны на аборты

У паўднёва-ўсходнім штаце прыхільнікам права на аборты не ўдалося набраць неабходнай колькасьці галасоў.

Дзеля таго, каб унесьці ў Канстытуцыю штату папраўкі, было неабходна набраць 60% галасоў. Большасьць тых, хто прагаласаваў, падтрымалі пашырэньне права на аборт, але адсотак не дабраўся да патрэбнага парогу, піша AP.

Гэта азначае перамогу губэрнатара-рэспубліканца Рона Дэ Сантыса ў ягонай ідэі пакінуць агульнаамэрыканскую забарону на большасьць абортаў пасьля 6-тыднёвага тэрміну цяжарнасьці.

Затое прыхільнікі права на аборты перамаглі ў Каларада, Мэрылэндзе і Нью-Ёрку.

Гэта першая перамога прыхільнікаў права на аборты ў цэлым па краіне пасьля таго, як у 2022 годзе Вярхоўны суд прыняў рашэньне, якое спыніла агульнае права на аборты.

Галасаваньне ў гэтым пытаньні ў штаце Каларада перавысіла 55% падтрымкі, неабходнай для прыняцьця папраўкі. Акрамя замацаваньня доступу да абортаў, гэта таксама адмяняе ранейшую папраўку, якая забараняла выкарыстоўваць дзяржаўнае і мясцовае ўрадавае фінансаваньне для такіх апэрацый. Гэта ж адкрывае магчымасьці страхаваньня дзяржаўных службоўцаў.

У Мэрылэндзе папраўка аб праве на аборт — юрыдычная зьмена, якая не паўплывае на доступ да абортаў у штаце, дзе гэта ўжо дазволена.

Сёлета кампаніі за права на аборт маюць вялікі ўздым у зборы сродкаў. Намаганьні іхных апанэнтаў засяроджаныя хутчэй не на імкненьні паказаць амаральнасьць абортаў, а на тым, каб паказаць папраўкі да мясцовых законаў як занадта экстрэмальныя.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG