Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 4 лістапада: судзяць былога інжынэра «Беларуснафты»


Затрыманьне ў Менску. Архіўнае фота
Затрыманьне ў Менску. Архіўнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.

У Гомлі судзяць былога інжынэра «Беларуснафты»

Гомельскую пэнсіянэрку Алу Караленку 1 лістапада затрымалі сілавікі і змясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня да суду, паведамляе «Флагшток». Як мінімум тры дні 62-гадовая жанчына правяла ў зьняволеньні. Суд паводле адміністрацыйнага артыкулу мае адбыцца 4 лістапада. У чым яе абвінавачваюць, невядома.

Алу Караленку, якая працавала інжынэрам у ВА «Беларуснафта» і ў праектных арганізацыях, удзельнічала ў будаўніцтве гідраэлектрастанцыі ў Нэпале, а з 2020 году вядомую як валянтэрку, затрымліваюць ня першы раз.

У студзені 2021 году яе асудзілі на 7 дзён арышту за ўдзел у навагоднім пікніку ў лесе, які сілавікі расцанілі як несанкцыянаваную акцыю. У чэрвені 2022 году яе зьмясьцілі за краты на 15 дзён па тым жа абвінавачаньні — на гэты раз несанкцыянаванай акцыяй палічылі спробу арганізаваць сьвята для ўкраінскіх дзяцей.

Жыхароў Лунінца пакаралі за «зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў»

У судзе Лунінецкага раёну 28 і 31 кастрычніка разглядалі крымінальную справу супраць Артура Малчана і Артура Канапацкага паводле арт. 370 КК («Зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў»). Аднаго з затрыманых знайшлі па адбітках пальцаў, якія той здаваў падчас прызыўной кампаніі ў 2024 годзе.

Судзьдзя Сьвятлана Братанава прызнала хлопцаў вінаватымі і прызначыла па 6 месяцаў пазбаўленьня волі кожнаму ва ўмовах агульнага рэжыму. Працэс праходзіў на выязным судовым пасяджэньні ў прысутнасьці студэнтаў політэхнічнага і аграрнага каледжаў.

«Экстрэмісцкім фармаваньнем» прызналі «Солигорск Чат»

Такое рашэньне ўхваліў МУС Беларусі 29 кастрычніка. Паводле сілавога ведамства, дачыненне да чату маюць Аляксей Чарашнёў, Уладзімер Магронаў, Яўген Цімчанка.

На гэты момант у гэтым чаце 41 удзельнік і там публікуецца рэкляма махляроў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG