Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне заявілі аб небясьпецы эскаляцыі агрэсіі Расеі і стварэньні вакол яе «восі зла» уключна зь Беларусьсю


Міністар замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга. Архіўнае фота
Міністар замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга. Архіўнае фота

Кіеў патрабуе жорсткага адказу маштабаваньню расейскай агрэсіі.

Міністар замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга заявіў аб дадатковай небясьпецы для міжнароднай супольнасьці праз фармаваньне Расеяй вакол сябе «восі зла».

«Мне здаецца, што размова ідзе пра маштабаваньне ўзброенай агрэсіі. Гэта сур’ёзны выклік міжнароднай супольнасьці. Мусіць быць цьвёрдая рэакцыя і папярэджаньне далейшай эскаляцыі. Гэта будзе вялікая пагроза», — сказаў Андрэй Сыбіга 16 кастрычніка ў часе перамоў зь міністрамі замежных спраў краін Нардычна-Балтыйскай «васьмёркі».

Міністар замежных спраў удакладніў, што пад маштабаваньнем расейскай агрэсіі ён меў на ўвазе вайсковую дапамогу Расеі з Паўночнай Карэі, Ірану, Сырыі і Беларусі.

«Мусіць быць жорсткі адказ: санкцыі, далейшая ізаляцыя гэтых краін, гэтай восі зла, якая фармуецца вакол Расеі, — гэта Паўночная Карэя, Іран, Сырыя і Беларусь», — падкрэсьліў Андрэй Сыбіга.

  • Аляксандар Лукашэнка падтрымаў расейскае ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну 24 лютага 2022 году і дазволіў скарыстаць тэрыторыю, вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору Беларусі для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў гарадоў Украіны, ахвярамі чаго сталі дзясяткі тысяч мірных украінцаў.
  • За падтрымку Лукашэнкам расейскага ўварваньня ва Ўкраіну супраць Беларусі ўвялі міжнародныя санкцыі.
  • Увесь час ад пачатку расейскай поўнамаштабнай вайны супраць Украіны на тэрыторыі Беларусі амаль бесьперапынна праводзяцца вайсковыя вучэньні, трэніроўкі і вайсковыя зборы, а Ўкраіна ўмацоўвае свае межы зь Беларусьсю.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG