Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Сусьветны дзень без аўтамабіля; 85 гадоў савецка-нямецкаму параду ў Берасьці


Супольны парад Вэрмахту і Чырвонай арміі, 22 верасьня 1939
Супольны парад Вэрмахту і Чырвонай арміі, 22 верасьня 1939

Падзеі 22 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Дата дня

22 верасьня 1939
году ў Берасьці адбыўся сумесны парад частак нямецкай і савецкай арміяў з нагоды афіцыйнай працэдуры перадачы Брэст-Літоўска і «Брэсцкай крэпасьці» савецкаму боку падчас уварваньня ў Польшчу войскаў Нямеччыны. Сьведчаньнямі засталіся ня толькі фатаграфіі з вывешанымі побач нямецкай свастыкай і чырвонай зоркай, ня толькі кадры фотакронікі, але і ўспаміны галоўных герояў параду – нямецкага генэрала Гудэрыяна і савецкага камбрыга Крывашэіна.


22 верасьня Сусьветны дзень без аўтамабіля. Ён праводзіцца штогод ад 1994 году. Беларусь далучылася да гэтай міжнароднай акцыі ў 2008 годзе (першымі былі Ісьляндыя, Францыя і Вялікая Брытанія). Кіроўцаў заклікаюць у гэты дзень адмовіцца ад выкарыстаньня асабістага аўтатранспарту і матацыклаў.

Гэты дзень у гісторыі

1792 — абвяшчэньне Францускай Рэспублікі, пачатак адліку францускага рэспубліканскага календара.

1862 — прэзыдэнт ЗША Абрагам Лінкальн абвясьціў пра вызваленьне рабоў зь няволі.

Абрагам Лінкальн, скульптура
Абрагам Лінкальн, скульптура

1908 — Баўгарыя атрымала незалежнасьць ад Асманскай імпэрыі.

1939 — савецкія войскі занялі Беласток.

1939 — супольны парад нямецкага і савецкага войскаў у Берасьці.

1943 — забіты гаўляйтэр Беларусі Вільгельм Кубэ. Яго забіла Алена Мазанік, якая служыла ў яго пакаёўкай.

1980 — нападам Іраку на Іран пачалася васьмігадовая вайна паміж імі.

У гэты дзень нарадзіліся

1791 — Майкл Фарадэй, брытанскі фізык і хімік.

1875 — Мікалоюс Чурлёніс, літоўскі мастак і кампазытар.

Мікалоюс Чурлёніс
Мікалоюс Чурлёніс

1903Хвядос Шынклер, беларускі пісьменьнік.

1925 Алесь Траяноўскі, беларускі пісьменьнік, перакладнік, крытык, публіцыст.

1932 Альгірдас Бразаўскас, прэзыдэнт Літвы (1993–1998).

Альгірдас Бразаўскас
Альгірдас Бразаўскас

У памяці

1850Францішак Дзеружынскі, беларускі рэлігійны дзяяч, адзін з пачынальнікаў адукацыйнай сыстэмы каталіцкай царквы ў ЗША.

1917Ігнат Буйніцкі, тэатральны дзяяч, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст., стваральнік беларускага прафэсійнага тэатру.

1999Уладзімер Куляшоў, беларускі актор, народны артыст Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG