Лінкі ўнівэрсальнага доступу

USAID адкрыла адкрыла офіс для Беларусі ў Вільні


Раса Кайрыене з МЗС Літвы, адміністратар Эрын МакКі, Сьвятлана Ціханоўская, амбасадарка ЗША ў Літве Кара Макдональд. Вільня. 20 верасьня 2024
Раса Кайрыене з МЗС Літвы, адміністратар Эрын МакКі, Сьвятлана Ціханоўская, амбасадарка ЗША ў Літве Кара Макдональд. Вільня. 20 верасьня 2024

Агенцтва міжнароднага разьвіцьця ЗША (USAID) 20 верасьня адкрыла офіс для Беларусі ў Вільні.

Пра гэта паведамілі на сайце амбасады ЗША ў Беларусі.

USAID пачала працаваць у Беларусі ў 1999 годзе. У 2021 годзе Аляксандар Лукашэнка закрыў офіс амэрыканскага агенцтва ў Беларусі. Як падкрэсліла на цырымоніі ў Вільні памочніца адміністратара USAID Эрын Элізабэт Макі, агенцтва супрацоўнічала зь беларускім народам у цяжкія моманты, у тым ліку дапамагала ў барацьбе з наступствамі катастрофы на ЧАЭС, пандэміі COVID-19, палітычнага крызісу 2020 года, і. нягледзячы на фармальнае закрыцьцё офіса ў Менску, яно працягне гэтую працу, бо «пакуль грамадзяне Беларусі адданыя дэмакратыі, мы застаемся адданымі ім».

«Амэрыканскі народ падтрымлівае беларусаў у іх імкненьні мець прадстаўнічы ўрад, правы на сходы і выказваньне думак, свабоду выбару, эканамічныя магчымасьці і доступ да разнастайнасьці ідэй без страху быць самімі сабой», — заявіў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Пітэр Каўфман.

У паведамленьні амбасады адзначаецца, што з 1992 года ЗША выдзелілі Беларусі больш за 1,1 млрд даляраў замежнай дапамогі ва ўсіх сэктарах. Цяпер яна спрыяе прасоўваньню дэмакратычных прынцыпаў і правоў чалавека і ўключае падтрымку незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасьці.

Амбасадарка ЗША ў Літве Кара Макдональд падкрэсьліла даўняе партнэрства паміж Літоўскай Рэспублікай і Злучанымі Штатамі Амэрыкі і выказала падзяку літоўскаму ўраду і яго народу за пастаянную падтрымку як грамадзян Беларусі, так і Ўкраіны ў барацьбе за сувэрэнітэт і свабоду. «Мы па-ранейшаму адданыя дэмакратыі ў рэгіёне і захапляемся лідэрствам Літвы ў гэтай справе».
На адкрыцьці офіса прысутнічала Сьвятлана Ціханоўская.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG