Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік АПК, лекар Салавей: Я буду шчасьлівы, калі 5% мэдыкаў, якія зьехалі, вернуцца ў Беларусь


Станіслаў Салавей (другі зьлева) на "Belarusian ID Revival Days"
Станіслаў Салавей (другі зьлева) на "Belarusian ID Revival Days"

Сёньняшняя мэдычная сыстэма Беларусі пабудаваная на татальнай хлусьні і татальнай эксплюатацыі. Пра гэта заявіў лекар, намесьнік прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта па сацыяльнай палітыцы Станіслаў Салавей на «Стратэгічнай Анты-Канфэрэнцыі» ў Варшаве.

Стратэгічная Анты-Канфэрэнцыя «Belarusian ID Revival Days» («Дні адраджэньня беларускай ідэнтычнасьці») прайшла 14–15 верасьня ў Варшаве.

«Я буду шчасьлівы, калі 5% лекараў, якія зьехалі, вернуцца назад», — адзначыў Салавей.

На яго думку, давядзецца прыкласьці шмат намаганьняў, каб пры зьменах мэдычная сыстэма «ня рухнула ў першыя 3–4 гадзіны». «Уся мэдыцына стане. Нельга будзе перапрацоўваць, а яна трымаецца на перапрацоўках», — патлумачыў лекар.

Салавей прапанаваў працаваць з грамадзтвам, тлумачыць сытуацыю, «каб не сутыкнуцца з тым, што людзі скажуць: усё было добра пры Лукашэнку, прыйшлі дэмакраты — і ўсё рухнула».

Акрамя таго, на яго думку, лекары павінны адказваць за свае памылкі перад калегамі, а не перад пракурорам і судом. Пакуль існуюць «крыміналізаваныя памылкі» і лекар не абаронены і перад важнай апэрацыяй думае ў першую чаргу, «як ня сесьці ў турму», «мы будзем мець дэградацыю сыстэмы», перакананы Салавей, якога цытуе «Позірк».

Пры гэтым ён падкрэсьліў, што пацыент у выпадку лекарскай памылкі будзе мець права на фінансавую кампэнсацыю, але не з кішэні доктара.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG