Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Доктар Станіслаў Салавей стаў намесьнікам Вольгі Гарбуновай у Аб’яднаным пераходным кабінэце ў пытаньнях аховы здароўя


Станіслаў Салавей у будынку Радыё Свабода ў Празе.
Станіслаў Салавей у будынку Радыё Свабода ў Празе.

Станіслаў Салавей прызначаны намесьнікам прадстаўніцы ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта Вольгі Гарбуновай.

У прадстаўніцтве Гарбуновай ён будзе адказваць за пытаньні аховы здароўя. Асноўная задача, якая перад ім стаіць, — распрацоўка праекту рэформаў аховы здароўя пераходнага пэрыяду. Таксама Салавей будзе займацца абаронай правоў беларускіх мэдыкаў у замежжы.

Станіслаў Салавей — доктар, прафсаюзны лідэр, грамадзянскі актывіст у сфэры аховы здароўя. З 2016 па 2021 год — акушэр-гінэколяг, доктар ультрагукавой дыягностыкі ў 3-м гарадзкім клінічным шпіталі імя Я.У. Клумава. У 2021–2024 гадах — акушэр-гінэколяг ва Ўкраіне. З 2021 году — прафсаюзны актывіст і старшыня галіновай прафсаюзнай арганізацыі мэдыкаў «Панацэя».

Удзельнік мірных пратэстаў 2020–2021 гадоў. Двойчы затрымліваўся па адміністрацыйным артыкуле 23.34, звольнены з палітычных матываў. Валянтэр ва ўкраінскіх ініцыятывах беларускай дыяспары. Сябра Каардынацыйнай Рады другога скліканьня. У 2019 годзе атрымаў прэмію за навуковыя дасягненьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG