Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярод загінулых у Львове — чацьвёра з адной сям'і


З цэлай сям'і пасьля ўдару расейцаў выжыў толькі бацька
З цэлай сям'і пасьля ўдару расейцаў выжыў толькі бацька

З цэлай вялікай сям'і выжыў толькі бацька.

Пра трагедыю адной сям'і ў выніку расейскага ўдару па Львове напісаў мэр гораду Андрэй Садавы. Пасьля сёньняшняга нападу жывым застаўся толькі мужчына на фота.

Фота сям'і Базілевічаў
Фота сям'і Базілевічаў

«Жонка Яўгенія і тры іх дачкі — Ярына, Дарына і Эмілія — загінулі ва ўласным доме.

Ззаду стаіць Ярына Базілевіч. Дзяўчыне быў 21 год. Яна працавала ў нашым офісе „Львоў — моладзевая сталіца Эўропы 2025“.

У цэнтры Эўропы Расея вынішчае ўкраінцаў цэлымі сем’ямі. Расейцы забіваюць нашых дзяцей, нашу будучыню. Ня ведаю, якімі словамі падтрымаць бацьку Яраслава. Сёньня ўсе мы з вамі», — напісаў Садавы.

Раніцай 4 верасьня расейскія агрэсары атакавалі найбуйнейшы горад Захаду Ўкраіны. У Львове загінулі 7 чалавек, зь іх трое дзяцей. Кіраўнік мясцовай вайсковай адміністрацыі Максім Казіцкі ўдакладніў, што колькасьць параненых вырасла да 23, сярод іх пяцёра дзяцей. У чатырох чалавек лёгкія раненьні, 15-гадовы падлетак — у стане сярэдняй цяжкасьці.

Імаверна, расейцы запусьцілі па Львове ракеты «Кінжал».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG