Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чатыры беларускія кампаніі трапілі ў сьпіс найбуйнейшых замежных кампаній на рынку Расеі


«Дзень адкрытых дзьвярэй» на прадпрыемстве БелАЗ у Жодзіне, архіўнае фота
«Дзень адкрытых дзьвярэй» на прадпрыемстве БелАЗ у Жодзіне, архіўнае фота

Расейская вэрсія часопісу Forbes апублікавала рэйтынг 50 найбуйнейшых замежных кампаній у Расеі паводле выручкі ў 2023 годзе.

У 2022 годзе ў рэйтынг ня трапіла ніводная кампанія з Беларусі. У 2023 годзе іх было дзьве — «Гандлёвы дом БелАЗ / БелАЗ Холдынг» (38 месца ў рэйтынгу) і група Santa (брэнды «Савушкин продукт» і «Русское море») (39 месца).

У сёлетнім рэйтынгу ўжо чатыры кампаніі беларускага паходжаньня. У сьпіс упершыню трапілі «Гандлёвы дом БМЗ / Беларускі металюргічны завод» (26 месца і 94,3 млрд расейскіх рублёў выручкі) і вытворца грузавой і пасажырскай тэхнікі МАЗ-Рус / МАЗ (48 месца і 48,5 млрд рублёў). Падняліся ў рэйтынгу «БелАЗ Холдынг» (28 месца, 88,3 млрд расейскіх рублёў выручкі) і група Santa (29 месца і 83,9 млрд рублёў).

Узначаліў рэйтынг вытворца легкавых аўтамабіляў Chery з Кітаю. Аналітыкі адзначаюць, што кітайскі бізнэс прыходзіць на зьмену заходнім кампаніям, якія сыходзяць з Расеі пасьля маштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG