Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь заляцеў чарговы расейскі бесьпілётнік


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Адзін з ударных бесьпілётных лятальных апаратаў (БПЛА), якія атакавалі Ўкраіну ў ноч на 4 верасьня, заляцеў у паветраную прастору Беларусі, паведаміла прэс-служба Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны.

Усяго мінулай ноччу Ўкраіну атакавалі 29 расейскіх бесьпілётнікаў іранскай вытворчасьці «Шахэд-131/136», зазначаецца ў паведамленьні.

Украінскія сілы СПА зьбілі 22 БПЛА, 6 «лякацыйна страчаныя (пэўна, абясшкоджаныя праз РЭБ), адзін паляцеў у Беларусь», — сказаў украінскі бок.

Апошні раз УСУ паведамлялі пра тое, што адзін з «Шахэдаў» заляцеў у паветраную прастору Беларусі, 31 жніўня, да гэтага — 27 жніўня.

Пра бесьпілётнікі, якія запускаюцца Расеяй і затым зьяўляюцца ў небе Беларусі, пэрыядычна паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн». Паводле яе інфармацыі, у ноч на 4 верасьня і раніцай у краіну заляцелі ня менш за чатыры БПЛА. Паведамляецца таксама, што «зьнішчальнік ВПС РБ узьняўся з аэрадрому „Баранавічы“ прыкладна ў 6:20 і, палятаўшы 1,5 гадзіны, вярнуўся ў Баранавічы а 8-й раніцы».

У ноч на 26 жніўня, паводле зьвестак УСУ, беларускую мяжу перасеклі два «Шахэды», узгадвае «Позірк».

16 ліпеня Паветраныя сілы Ўкраіны таксама паведамлялі, што два запушчаныя Расеяй дроны гэтай маркі былі «лякальна страчаныя» ў паветранай прасторы Беларусі.

Якіх-кольвек пратэстаў расейскаму боку ў сувязі са згаданымі інцыдэнтамі афіцыйны Менск не заявіў. Пры гэтым Лукашэнка 10 жніўня абвінаваціў Украіну ў парушэньні беларускай паветранай прасторы бесьпілётнымі лятальнымі апаратамі і заявіў, што загадаў вярнуць войскі да паўднёвай мяжы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG