Пры гэтым, паводле УСУ, 24 беспілётнікі былі зьбітыя, 25 упалі самастойна. Два беспілётнікі паляцелі ў напрамку Расеі, яшчэ адзін — у Беларусь.
Расея нанесла таксама ўдары балістычнай ракетай «Іскандэр-М» з Варонескай вобласьці, чатырма зэнітнымі кіраванымі ракетамі С-300 з акупаванай Данеччыны. Паветраны напад адбівала ўкраінская авіяцыя, зэнітныя ракетныя войскі, падразьдзяленьні РЭБ і мабільныя агнявыя групы Паветраных Сіл і Сіл абароны Ўкраіны.
Наогул жа за мінулыя суткі на лініі фронту адбылося 183 баявыя сутыкненьні, заяўляе Генэральны штаб Узброеных сіл Украіны раніцай 31 жніўня.
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў, што наступ Украіны ў Курскай вобласьці зьяўляецца законным правам.
«Украіна мае права на самаабарону. І, згодна зь міжнародным правам, гэта права не заканчваецца на мяжы з Расеяй», — заявіў ён у інтэрвію нямецкаму штотыднёвіку Welt am Sonntag.
Столтэнбэрг удакладніў, што Ўкраіна падвяргаецца рызыцы праз наступ УСУ на тэрыторыі Расеі, але, паводле яго, Кіеў сам павінен вырашаць, як весьці сваю ваенную кампанію.
Тымчасам The Wall Street Journal са спасылкай на амэрыканскіх чыноўнікаў паведамляе, што адміністрацыя ЗША зь меркаваньняў бясьпекі вырашыла не адпраўляць ва Ўкраіну цывільных спэцыялістаў для абслугоўваньня зьнішчальнікаў F-16 і іншай амэрыканскай ваеннай тэхнікі, якую ЗША раней даслалі Кіеву.
У канцы ліпеня Ўкраіна атрымала шэсьць з 80 абяцаных ёй зьнішчальнікаў F-16 - але без цывільных тэхнікаў іх будзе цяжка падтрымліваць у працоўным стане, піша WSJ.
- 6 жніўня УСУ пачалі буйны наступ у Курскай вобласьці Расеі. У той жа час расейскія войскі працягваюць прасоўвацца да стратэгічнага цэнтру Пакроўск на ўсходзе Ўкраіны.
- 21 жніўня паведамлялася, што падчас паветранай атакі РФ на рэгіёны Ўкраіны адзін з ударных беспілётнікаў таксама зайшоў на тэрыторыю Беларусі, у Брагінскі раён, і зьнік.
Форум