Лінкі ўнівэрсальнага доступу

38-я дэсантна-штурмавая брыгада, якой калісьці кіраваў Сахашчык, асвойвае досьвед вайны ва Ўкраіне


Беларускі вайсковец на вучэньнях. Архіўнае фота
Беларускі вайсковец на вучэньнях. Архіўнае фота

З 2023 году «досьвед СВА» (расейскай вайны ва Ўкраіне) рэгулярна фігуруе ў рэлізах сілавых ведамстваў аб правядзеньні ў Беларусі розных вучэньняў.

Пра мэтадычны збор, які праходзіць у 38-й Берасьцейскай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Падкрэсьліваецца, што «асаблівая ўвага» на зборы «ўдзяляецца ўкараненьню досьведу СВА ў працэс баявой падрыхтоўкі». Спэцыяльнай ваеннай апэрацыяй беларуская і расейская прапаганда называюць разьвязаную Расеяй вайну ва Ўкраіне.

«Сярод актуальных кірункаў — штурм апорнага пункту праціўніка, работа з БПЛА рознага тыпу і супрацьдзеяньне БПЛА праціўніка, тактычная мэдыцына і аказаньне першай дапамогі пры розных раненьнях», — адзначае беларускае вайсковае ведамства.

«Ніякіх загадаў, каб ісьці ваяваць за межы Беларусі, не было і ня будзе», — заявіў Аляксандар Лукашэнка 29 жніўня ў Менску, заслухаўшы даклад аб «актуальных пытаньнях інфармацыйнай палітыкі».
«Мы толькі тады будзем ваяваць, калі прыйдуць да нас з кепскімі намерамі. Вось і ўсё», — заявіў Лукашэнка.

Якія яшчэ вучэньні ідуць

29 жніўня Мінабароны паведаміла, што ў рамках задач ва «ўзмацненьні дзяржаўнай мяжы на паўднёвых рубяжах» у адным з раёнаў «разгорнуты мэдыцынскі атрад спэцыяльнага прызначэньня».

«Вайсковыя ўрачы мэдыцынскага атраду спэцыяльнага прызначэньня 432-га Галоўнага вайсковага клінічнага мэдыцынскага цэнтру Узброеных сіл пры неабходнасьці гатовыя ў любы момант аказаць байцам кваліфікаваную дапамогу. Асабісты склад МАСН мае шматгадовы досьвед працы, прымаў удзел і ў міжнародных гуманітарных місіях, у тым ліку на тэрыторыі Сырыі і Лібану», — заявіла Мінабароны.

Што вядома пра 38-ю брыгаду

38-я асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая Берасьцейская Венская Чырванасьцяжная брыгада — асобнае злучэньне ў складзе Сіл спэцыяльных апэрацый УС Беларусі.

Прыцягвалася для задушэньня масавых пратэстаў у 2020 годзе.
У 1999-2002 гадах камандзірам брыгады быў Валеры Сахашчык, да 1 жніўня 2024 году — прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў абароне і нацыянальнай абароне.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG