Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя затрымала звыш 10 чалавек на мяжы за продаж месцаў у чарзе


Мяжа на «Варшаўскім мосьце». Здымак зь відэакамэры, архіўнае фота
Мяжа на «Варшаўскім мосьце». Здымак зь відэакамэры, архіўнае фота

Масавыя затрыманьні на «Варшаўскім мосьце».

Супрацоўнікі міліцыі Берасьцейскай вобласьці з дапамогай памежнай службы правялі затрыманьні паблізу пункту пропуску «Варшаўскі мост». Пра гэта БелТА паведамілі ў МУС Беларусі.

Паведамляецца, што штодня прадстаўнікі ГУБАЗіК і іншых падразьдзелаў МУС, а таксама падатковых органаў праводзяць рэйды, каб выявіць незаконны продаж месцаў у чэргах на ўезд у Польшчу, адзначылі сілавікі. Яны ўжо затрымалі больш за 10 чалавек, частку зь іх адправілі ў ІЧУ.

Акрамя таго, на гэтай тэрыторыі супрацоўнікі Дзяржаўнай аўтаінспэкцыі спыняюць «факты нецьвярозага і бяспраўнага кіраваньня» транспартам. Паведамляецца, што з пачатку лета да адказнасьці прыцягнулі больш за паўтары тысячы парушальнікаў, уключаючы кіроўцаў, раварыстаў і пешаходаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG