Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За выходныя чарга фур у Беларусь вырасла на 300 аўтамабіляў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Тым часам працягваюцца цяжкасьці для пасажыраў на пераходзе Берасьце – Тарэспаль. Там цяпер знаходзіцца 550 аўтамабіляў і 70 аўтобусаў.

Як паведамляе Памежны камітэт Беларусі, за выходныя агулам чэргі на памежных пераходах на выезд зь Беларусі для грузавога аўтатранспарту вырасьлі на 300 фураў і склалі каля 2500 фураў.

Беларускія памежнікі скардзяцца, што польскія, літоўскія і латвійскія памежнікі працягваць прапускаць транспарт з хуткасьцю, значна меншай ад ранейшай.

Найменшая чарга — на пераходзе Казловічы —Кукурыкі, дзе стаіць 500 аўтамабіляў.

Найгоршая сытуацыя — на літоўскіх пунктах пропуску. На памежным пераходзе Каменны Лог — Меднікі знаходзіца 590 аўтамабіляў. Перад пунктам пропуску Беняконі — Салечнікі знаходзіцца 730 фур.

На пасажырскім пераходзе Берасьце — Тарэспаль чарга трохі паменела. Калі перад пачаткам выходных у чарзе знаходзіліся 600 легкавых аўтамабіляў і 83 аўтобусы, то раніцай 26 жніўня — 550 легкавых аўтамабіляў і 70 аўтобусаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG